Вясновы зарапад узнагарод. 21.by

Вясновы зарапад узнагарод

10.04.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

viber image 2019-04-08 , 10.13.21
Вучні СШ № 2 г. Століна сталі дыпламантамі ІІ Міжнароднага конкурсу выканаўчага мастацтва “Вясновы зарапад”, які прайшоў ў горадзе Іванаве. Яго арганізатары – творчы фонд “НІКА” пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Камітэта па культуры Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі.

Анастасія Кліш выканала на конкурсе творы Барбары “Скажы, калі ты ж вернешся?” і С. Джопліна ў апрацоўцы Г. Манфілда “Рэгттайм”. У выніку ў дзяўчыны ў намінацыі “Інструментальны жанр. Народныя інструменты. Баян” дыплом 3 ступені. Насця прымала ўдзел ва ўзроставай катэгорыі 10-12 гадоў.

Дзіяна Савашынская выконвала творы І. Брыля “У лодцы” і Рэма Вінчыгуэра “Сёння будзе весела”. У дзяўчынкі дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Інструментальны жанр. Класічныя інструменты.  Джазавае фартэпіяна”. Дзяўчынцы толькі 8 гадоў і яна прымала ўдзел ва ўзроставай катэгорыі да 9 гадоў.

Іх настаўніца Лілія Прылуцкая таксама ўзнагароджана Дыпломам за якасную творчую падрыхтоўку вучняў.

Віншуем з перамогай!

На фота: Анастасія Кліш, Лілія Прылуцкая і Дзіяна Савашынская.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучні СШ № 2 г. Століна сталі дыпламантамі ІІ Міжнароднага конкурсу выканаўчага мастацтва “Вясновы зарапад”, які прайшоў ў горадзе Іванаве.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика