Смаргонская цымбалістка Анастасія Ванеева перамагла ў творчым конкурсе “Маладыя таленты Беларусі”. 21.by

Смаргонская цымбалістка Анастасія Ванеева перамагла ў творчым конкурсе “Маладыя таленты Беларусі”

03.05.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Смаргонская цымбальная “зорачка” Анастасія Ванеева атрымала дыплом лаўрэата І ступені VІІІ Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусі” ў намінацыі “Інструментальная музыка. Салісты”. Конкурс праводзіў Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. 2 мая ля стэнда Белтэлерадыёкампаніі на XXIII Міжнароднай спецыялізаванай выставе “СМІ ў Беларусі” адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

image (3).jpg

Сёлета ў праекце ўдзельнічалі 400 канкурсантаў. Сярод іх  157 салістаў і 37 ансамбляў - у намінацыі “Эстрадны вакал”, 139 сольных выканаўцаў і 30 калектываў – у намінацыі “Інструментальная музыка”, 27 сольных артыстаў і 10 ансамбляў - у намінацыі “Спадчына”.

Творчасць канкурсантаў ацэньвала прафесійнае журы, якое ўзначаліў народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны. Музычныя творы ў выкананні пераможцаў і ўладальнікаў спецыяльных прызоў можна пачуць у эфіры Першага нацыянальнага канала ў праграме “Маладыя таленты Беларусі”. Радыёслухачоў чакаюць сустрэчы з пераможцамі і дыпламантамі конкурсу.

Напамінаем, Анастасія Ванеева – таленавітая выхаванка настаўніцы школы мастацтваў Вольгі Грагоўскай. Віншуем Насцю, яе настаўніцу, а таксама канцэртмайстра Марыю Сарока з выдатным выступленнем на конкурсе. Зычым новых перамог.

Галіна АНТОНАВА.

Фота з архіва Вольгі ГРАГОЎСКАЙ. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Смаргонская цымбальная “зорачка” Анастасія Ванеева атрымала дыплом лаўрэата І ступені VІІІ Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу “Маладыя таленты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика