18 мая ў Германавічах пройдзе “Ноч музеяў” з прэзентацыяй маршрута “Сцяжынкамі Драздовіча”. 21.by

18 мая ў Германавічах пройдзе “Ноч музеяў” з прэзентацыяй маршрута “Сцяжынкамі Драздовіча”

13.05.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Германавічы._2918 мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. Да гэтай даты ў Германавіцкім мастацка-этнаграфічным музеі імя Я. Драздовіча прымеркаваны шэраг цікавых мерапрыемстваў. А пачнуцца яны ў 17 гадзін з прэзентацыі маршрута “Сцяжынкамі Драздовіча”. У 19 гадзін 10 хвілін адбудзецца адкрыццё свята на адкрытай пляцоўцы каля музея. У 20 гадзін для ўсіх жадаючых пройдзе экскурсія па адноўленай выставачнай зале, прысвечанай Язэпу Драздовічу.

Загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных навук і ўстойлівага развіцця Міжнарожнага  дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя Сахарава Міхась Плавінскі правядзе прэзентацыю сваёй навукова-папулярнй кнігі “Як жылі нашы продкі?”, і аўтарскай работы “Асоба Язэпа Драздовіча ў гісторыі і культуры Беларусі”.

Будзе арганізавана работа пляцовак, на якіх спецыялісты правядуць майстар-класы па разьбе па дрэву, па назіранню за зоркамі, па маляванцы. Для ўдзельнікаў і гасцей свята сваю працу разгарнуць гандлёвыя рады па продажы сувенірнай прадукцыі. Навукова-пазнавальныя відэафільмы можна будзе прагледзець у перасоўным планетарыі ад “Парка забаў” з г. Віцебска.

Шчыра запрашаем прыняць удзел у нашым мерапрыемстве. Абяцаем — будзе цікава.

Л. НАВІЦКАЯ, дырэктар Германавіцкага мастацка-этнаграфічнага музея імя Я. Драздовіча.

 

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика