На фестывалі “Залатая пчолка” кіраўчане прэзентавалі “Сенафэст”. 21.by

На фестывалі “Залатая пчолка” кіраўчане прэзентавалі “Сенафэст”

27.05.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Клімавічах прайшоў XVIII Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”. На чатыры дні горад стаў сталіцай свята дзяцінства, дружбы і творчасці, якая сабрала калектывы з 8 краін — больш за 700 удзельнікаў.

Сёлета на фестываль прыехалі юныя артысты з Беларусі, Расіі, Украіны, Балгарыі, Узбекістана, Латвіі, Сербіі і Славакіі.

У межах праграмы мерапрыемстваў адной з пляцовак стаў праспект прэзентацый рэгіянальных фестываляў і святаў Магілёўскай вобласці “Фестывальнае сузор’е Магілёўшчыны” — фестывальныя брэнды Прыдняпроўскага краю ў межах Года малой радзімы. Былі прадстаўлены тэатралізаваныя выставачна-гандлёвыя экспазіцыі, творчыя прэзентацыі работ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, работы выставачных экспазіцый з майстар-класамі.

Вялікую цікаваць у гледачоў выклікала прэзентацыя фестывалю сена “Сенафэст”, якую падрыхтавалі работнікі культуры нашага раёна. Свята прыжылося на Кіраўшчыне, стаўшы сапраўдным брэндам. У гульнявой праграме “У гасцях у Палевіка” быў паказаны абрад “Травяны пояс”, жадаючыя паўдзельнічалі ў “Вясёлым пакосе”, “Стагаванні”. Кемлівыя гледачы адгадвалі загадкі пра палявыя кветкі. Былі таксама прапанаваны конкурсы на лепшы сплецены вянок і складанне букетаў.













 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Клімавічах прайшоў XVIII Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”. На чатыры дні горад стаў сталіцай свята дзяцінства, дружбы і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика