Выходит детектив «Очкарик». Один из его героев - Бурый, который в 1946-м сжег белорусские деревни. 21.by

Выходит детектив «Очкарик». Один из его героев - Бурый, который в 1946-м сжег белорусские деревни

10.06.2019 17:46 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

В издательстве «Янушкевич» выходит детективный роман «Очкарик». Его автор — Катажина Бонда, известная польская писательница белорусского происхождения. Одна из сюжетных линий — события 1946 года, когда отряд поляка Ромуальда Райса (по кличке Бурый) сжег пять деревень на территории восточной Польши, где жили православные белорусы. Тогда погибло 79 человек.

Ромуальд Райс. Фото: wikipedia.org

Выход романа в Польше стал сенсацией, вызвал бурную дискуссию в польской прессе. «Очкарик» был переведен на ряд европейских языков, а теперь выходит на белорусском в переводе Анатолия Брусевича. Вашему вниманию — фрагмент романа, выложенный издательством в открытом доступе. Предварительный заказ будет доступен на сайте издательства с 18 июня.

Уточним, что 11 марта 2019 года польский Институт национальной памяти опубликовал заявление о невиновности Ромуальда Райса (по кличке Бурый). МИД Беларуси осудил заявление Института национальной памяти от 11 марта, а также вызвал посла Польши в Беларуси Артура Михальского для дачи пояснений по этому вопросу. Позже прокурор Анджей Позорски, руководитель следственного отдела ИНП, заявил в интервью Gazeta Wyborcza, что это заявление Института национальной памяти не имеет юридической силы.

***

Вартавы пачуў, як нешта трэснула ў глыбіні лесу. Ён перазарадзіў вінтоўку і напружыў зрок. Паміж дрэвамі прамільгнуў цень, а праз імгненне дарогу перабег спалоханы заяц. Хоць вакол панавала начная цішыня, жаўнер быў упэўнены, што за іхнім сховішчам нехта назірае. Ён двойчы свіснуў, імітуючы крык птушкі. З шалаша высунуўся адзін з камандзіраў, апрануты дзеля маскіроўкі ў фуфайку, адабраную ў беларускага селяніна. На галаве меў вушанку. Толькі горды позірк і паношаныя афіцэрскія боты выдавалі, чым насамрэч займаўся Рамуальд Райс, камандзір спецыяльнага атрада хуткага рэагавання, больш вядомы як Буры. Камандзір нават адпусціў беларускія вусы, каб быць незаўважным сярод жыхароў памежных вёсак.

— Нехта крадзецца, — адрапартаваў вартавы, злёгку прыпадняўшы падбародак. — Недзе там.

Буры даў знак людзям. Падышло трое салдат у польскай форме. На чорных эпалетах у іх былі нашытыя белыя трыкутнікі з надпісам «Смерць ворагам айчыны». На лацканах — гаржэты з чэрапам і косткамі і выява Маці Божай. Камандзір падаў ім ручны кулямёт і некалькі гранат.

— Зніміце яго.

Салдаты разышліся. Аднекуль здалёк даносіўся крык савы.

Штурмовая рота 3-й бригады Армии Краевой выходит из церкви во главе с Ромуальдом Райсом. Апрель 1944 года. Фото: wikipedia.org

Буры вярнуўся ў хаціну. Каля імправізаванага стала, збітага з замшэлых дошак, атачыўшы Зыгмунта Шэндзеляжа, празванага Лупашкам, стаялі камандзіры астатніх брыгад: Уладзіслаў Лукасюк «Молат», Мар’ян Плюціньскі «Мсціслаў» і Казімеж Хмелёўскі «Акула», непасрэдны намеснік Райса. Перад імі ляжалі намаляваная ад рукі карта, компас і нямецкі ліхтарык. Лупашка трымаў цыркуль і адмяраў кіламетры ўздоўж чыгункі. Чырвонай кропкай, якая нагадвала кроплю крыві, быў абазначаны найбліжэйшы гарадок — Гайнаўка, адкуль заўтра адпраўляюцца ў Савецкі Саюз апошнія чырвонаармейцы. Разам з войскам яны транспартуюць вялікую колькасць танкаў, боепрыпасаў і запасаў харчавання.

Партызаны збіраліся здзейсніць паказальны напад на цягнік, абрабаваць яго, салдат выразаць, здраднікаў айчыны павесіць. Рыхтаваліся да крывавай бітвы, паколькі атака мусіла стаць дэманстрацыяй сілы антыкамуністычнага ваеннага падполля, для якога вайна яшчэ працягвалася. Зброі ў іх было дастаткова — і стралковай, і процітанкавай, і боепрыпасаў. Нешматлікія палякі, жыхары беларускіх вёсак, супрацоўнічалі з імі, захоўваючы ў хлеўчуках і стадолах іх арсенал. Чакалі толькі знаку, каб перадаць жаўнерам узбраенне. Партызаны ведалі, што напярэдадні ад’езду савецкія ваякі ад радасці панапіваюцца і будуць спаць. Напад быў запланаваны на сёння, перад світаннем. Інфарматары менш чым гадзіну назад данеслі, што горад ажно гудзе ад пераможных залпаў.

— У наваколлі не знойдзеш аніводнай свабоднай курвы, — адрапартавалі яны.

— Заўважаны лазутчык, — паведаміў Буры.

Лупашка моўчкі працягваў рабіць падлікі. Толькі скончыўшы з імі і занатаваўшы на палях «дваццаць сем кіламетраў» — занадта вялікую адлегласць для бяспечнага пешага адступлення ў выпадку правалу аперацыі, — ён буркнуў:

— Ён мне патрэбны жывым. Нават калі гэта кацап.

Буры маўчаў і заставаўся на тым самым месцы. Усе ведалі, як моцна ён ненавідзіць беларусаў. У Занях, вёсцы непадалёк, у пачатку вайны размяшчаўся палявы шпіталь, куды трапіў малодшы брат Райса. Сямнаццатага верасня 1939 года беларускія нацыяналісты з інтэрнацыянальных фарміраванняў савецкай арміі забілі ўсіх польскіх жаўнераў, якія там знаходзіліся.

Тэрыторыя, на якой яны цяпер вялі баявыя дзеянні, лічылася самай неспрыяльнай у плане падтрымкі польскага партызанскага руху. Рабочыя з Гайнаўкі, як і жыхары навакольных вёсак, былі наскрозь прасякнутыя камуністычнай ідэалогіяй і варожа ставіліся да ідэі незалежнай Польшчы. Адразу ж пасля вызвалення яны ўліліся ў шэрагі змагароў за ўзмацненне рабоча-сялянскай улады. Дэманстравалі ёй сваю падтрымку, матывуючы гэта тым, што яны падымаюць з руін прамысловасць горада. Заяўлялі, што хочуць хлеба і працы, а не бясконцай вайны.

Мясцовыя сяляне не бралі афіцыйны ўдзел у палітыцы, затое забяспечвалі камуністаў драўнінай і прадуктамі. Адбылося ўжо некалькі інцыдэнтаў, якія яшчэ больш распалілі нянавісць Бурага. Калі ў некалькіх хатах аб’явіліся польскія партызаны, сяляне не толькі адмовіліся падзяліцца набыткам, але яшчэ і данеслі службе дзяржбяспекі і міліцыі пра партызанскае сховішча. Буры ледзьве паспеў вывесці атрад. Месяцамі, галодныя і злыя, яны сядзелі ў зямлянках. Не хацелі гінуць як сабакі. Калі паміраць, то лепш са зброяй у руках. Буры адправіў у разведку некалькі патрулёў з заданнем здабыць харчы. Два з іх прынеслі мізэрную здабычу і навіны: «Нас называюць бандай. Адкрыта дэманструюць варожасць. Сялянскія дзеці плявалі нам на боты». Трэці патруль увогуле не вярнуўся.


Солдаты 3-й Вильнюсской бригады Армии Краевой. Среди них и Ромуальд Райс. 1944 год. Фото: wikipedia.org

Палякі, што жывуць непадалёк, данеслі, што на салдат Бурага напалі трое вяскоўцаў, якія супрацоўнічаюць з камуністамі. Насадзілі іх на вілы, а зброю забралі. Палякі і раней папярэджвалі іх наконт агрэсіўных кацапаў, з якімі з дня ў дзень жылі як суседзі.

— На многіх беларускіх падворках, у стагах сена ці пад ламаччам багата зброі, — казалі людзі. — Тут, у вёсках, шмат былых дзеячаў Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Яны да гэтага часу захоўваюць партбілеты і даносяць на нас у дзяржбяспеку.
Палякі скардзіліся, што баяцца беларусаў. Прасілі дапамагчы, бо на ўласнай зямлі не могуць пачувацца бяспечна. Буры абяцаў адпомсціць за ўсе крыўды. Хутка ўсё зменіцца, запэўніваў ён.

— Яны ўсе ўзброеныя, калі мае патрулі раз за разам не вяртаюцца, — даказваў Лупашку Буры. Але ў камандзіра былі больш важныя справы, чым звядзенне рахункаў з мясцовым насельніцтвам. Ён толькі загадаў Райсу быць больш пільным і дадаў, што да гэтага часу за руку нікога не лавілі. Бураму доказы былі не патрэбныя. Дастаткова таго, што казалі палякі. Супляменнікам няма сэнсу падманваць сваіх салдат, лічыў ён.

— Гэта тэрыторыя ворага, — скончыў дыскусію Лупашка. І дадаў: — Для нас гэтая вайна не скончылася. Прыйдзе час расплаты.

Усе ў атрадзе ведалі, што не варта разлічваць на прыхільнасць беларускага насельніцтва. Гэта тут пасля вызвалення былі створаныя першыя ячэйкі Польскай рабочай партыі. Адсюль выйшла значная колькасць работнікаў беластоцкага аддзела дзяржбяспекі і ўпраўлення грамадзянскай міліцыі, а таксама іншых органаў дзяржаўнага апарату. І менавіта таму партызаны 3-яй Віленскай брыгады Нацыянальнага вайсковага задзіночання вырашылі атакаваць Гайнаўку: гэта прадэманструе моц польскага збройнага падполля. Беларусаў праваслаўнага веравызнання, то бок большасць тутэйшых людзей, яны лічылі здраднікамі.

— Адмяніць распараджэнне! — загадаў Бураму Лупашка. — Спачатку пагаворым з ім. Калі гэта кацап, то жывым ён адсюль не выйдзе. Даю табе слова.

Буры стукнуў абцасамі і выйшаў з шалаша. Чакаючы разведчыкаў, скруціў цыгарку. Не паспеў дакурыць, як да яго падвялі мужчыну ў сялянскай вопратцы. Ён быў не старэйшы за разведчыкаў: год ці два таму дасягнуў паўналецця.

— Кажа, што ён паляк.

Буры ўсміхнуўся ў вусы і кінуў акурак у снег.

— Тут няма рускіх. Кожны, як яго пасадзіш голай дупай на печку, кажа, што ён паляк. Гавары пацеры! — загадаў ён.

— Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, — пачаў шаптаць Сташэк Галчыньскі.

— Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою.

— Перажагнайся.

Перапалоханы мужчына зрабіў знак крыжа ўсёй далонню. Праваслаўныя жагналіся трыма пальцамі. Але гэтага было недастаткова. Буры ўжо нагледзеўся на розныя штукі.

Тутэйшыя былі вельмі спрытныя. Хутка зразумеўшы, што атрады Нацыянальнага вайсковага задзіночання ставяцца да католікаў больш спагадліва, палова з іх вывучыла некалькі польскіх малітваў. Адным размашыстым рухам Райс раздзёр палонніку кашулю.

На грудзях таго блішчэў каталіцкі крыж.
— Мой бацька ваяваў у брыгадзе Акулы. Загінуў на фронце ў сорак другім. Слава айчыне! — няўмела аддаў чэсць затрыманы.

Буры ўважліва прыглядзеўся да яго.
— Я думаў, ты кацап, — ён схапіў Сташка за каўнер. — Мы ж цябе ледзь у расход не пусцілі.
— Пан капітан, у мяне інфармацыя. Суседка, у якой вы перахоўваеце ручныя кулямёты, вінтоўкі і боепрыпасы, сказала мне, што недзе тут у вас дыслакацыя. Паўночы шукаў вас.

З шалаша выйшаў Лупашка. Крыху наперадзе крочыў яго ахоўнік. У руках ён трымаў зараджаную вінтоўку і цэліўся проста ў вяскоўца. Угледзеўшы камандзіра, Сташэк збялеў, а потым упаў на калені, быццам убачыў самога Бога.

— Не забівайце, пан маёр!

Буры паглядзеў на яго з паблажлівым спачуваннем, а затым падняў за каўнер.

— З чым завітаў? Кажы, бо мы не збіраемся чакаць усю ноч.
Галчыньскі выпрастаўся, але галаву і далей трымаў апушчанай. Буры аслабіў руку, і Сташэк зноў паваліўся. Нехта з жаўнераў ткнуў яго злёгку штыком. Палоннік адразу падскочыў, стаў па стойцы «смірна», падняў галаву i далажыў:

— Вы шукаеце беларускіх дыверсантаў, панове. У вёсцы Залускі, каля Заляшанаў, дзе я жыву, ёсць трое такіх. У хляве хаваюць зброю, якую некалькі гадоў збіраюць для беларусаў. Тыя трое вашых забітых, — Сташэк зірнуў на Бурага, — што ішлі па харчы, — я ведаю, хто гэта зрабіў.

— Ты гэта бачыў?

Сташэк адмоўна пакруціў галавой.

— Людзі ў царкве казалі, яшчэ да таго, як яна згарэла. Я рамантаваў там дах. Я не рускі, — паўтарыў ён. — Мундзіры таксама там знойдзеце. Ад іх не паспелі пазбавіцца. Яны ў доме побач з хатай, дзе на падворку пад ядлоўцам ляжаць гарбузы.

Буры схапіў яго загрудкі.
— Прозвішчы!

Сташэк паглядзеў на руку, якая прыўзняла яго над зямлёй.

— Я на вашым баку, — горда заявіў ён. Цяпер ён пачуваўся больш упэўнена: ведаў, што яго словы ўпалі на ўрадлівую глебу. — Тыя трое павінны панесці кару. А для здраднікаў айчыны яна толькі адна: смерць.

Буры адпусціў хлопца.
— Тыя трое — гэта браты Леанід і Сцяпан Пірэсы з Заляшанаў, мае суседзі, і старэйшы Несцярук з вёскі Залускі. Асабліва небяспечны Мікалай Несцярук, — Сташэк дакрануўся да параненага твару. — Гэта ён зрабіў. І народ супраць вас ён падбухторвае. Такія, як ён, хочуць далучыць гэтыя землі да Саветаў. Кажуць, гэта ён забіваў вашых жаўнераў. Малады, але ўся вёска яго баіцца. Калі трэба, я пакажу, дзе ён жыве. Толькі католікаў не чапайце. Нас там няшмат. Пяць сем’яў. Мы ўсе молімся за вас і заўсёды рады бачыць і накарміць.


Ромуальд Райс. Фото: wikipedia.org

— Што ты хочаш за гэта? — Буры ўважліва паглядзеў на Сташка. Усё выглядала занадта проста. Яны ўжо некалькі месяцаў шукалі забойцаў патрульных. Ніхто нічога не бачыў, ніхто нікога не падазраваў. А тут раптам з’яўляецца гэты даносчык. Ды яшчэ і сёння, у такі важны для краіны момант. Райс адчуваў падвох. — Грошай у нас няма, — засмяяўся ён

— Хіба што патронамі разлічымся, — адазваўся намеснік Бурага, Акула.
Хлопец паціснуў плячыма.

— Гэта ўсё праўда. Хіба я рызыкаваў бы, прыходзячы сюды, калі б мяне зло не брала на гэтых беларусаў? — адказаў ён. — Я хачу справядлівасці. Хачу жыць тут спакойна. Мы з маці тулімся ў зямлянцы. Каб касцёл адбудавалі. Польшча — для палякаў!

Буры паляпаў хлопца па плячы.

Раз ужо ты такі ваяка, паедзеш з намі. Хлопцы, падвучыце Стэфку, — і ён пхнуў яго ў бок вайскоўцаў.

— Падабаецца табе мянушка?

Пачуўся гучны смех. Сташэк не чакаў такога павароту.

— Але я мушу вярнуцца, — спрабаваў ён запярэчыць. — Маці засталася адна.
Буры падышоў да яго і вельмі спакойна заявіў:

— Так склалася, што нам патрэбны праваднік.

— Віншую, — далучыўся Лупашка. — Ты прыняты ў спецыяльны атрад хуткага рэагавання.

Потым асядлаў каня і павярнуўся да Бурага:
— Сёння для Польшчы асаблівы дзень. Ты камандуеш. І каб без бравады

Першымі пайшлі разведчыкі. Молат, Жалезны і ўвесь атрад — следам.

— Вышэй нос, Стэфка! — усміхнуўся Буры. Ён выцягнуў біклажку і дазволіў Сташку глытнуць спірту. — Пакажаш мне гэтых мярзотнікаў. Калі гэта яны, адпушчу цябе на ўсе чатыры бакі. Застанешся ў жывых. Здаецца мне, у нас з табой адзін інтарэс: пакараць гэтых кацапаў.

Райс павярнуўся да сваіх людзей.

— Звязаць яго!

Читайте также:

Убийца 79 белорусов, сжег пять деревень. Кто такой Бурый и почему его оправдали в Польше

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
В издательстве «Янушкевич» выходит детективный роман «Очкарик». Его автор - Катажина Бонда, известная польская писательница белорусского происхождения. Одна из...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика