Верхнядзвінскія артысты з поспехам выступілі на Міжнародным фестывалі ў Дуброўна
25.06.2019
—
Новости Культуры
|
>
У гэтым годзе XXVI Міжнародны фестываль “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” прысвячаўся Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён сабраў нямала творчых гасцей не толькі з Беларусі, але і Расіі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Татарстана, Эстоніі і Малдовы. Сярод удзельнікаў звонка і задорна выдзяляліся галасы творчых калектываў Верхнядзвінска – народнага вакальна-харэаграфічнага ансамбля “Ярыца” і народнага ансамбля народнай музыкі «Верхнядзвінскія музыкі». Калектывы атрымалі дыпломы лаўрэатаў за высокае выканаўчае майстэрства. Верхнядзвінцы не толькі радавалі гледачоў цудоўным выкананнем, у вольную хвілінку яны мелі магчымасць наведаць тэатралізаваныя падворкі Дубровенскага раёна з іх традыцыйны-мі мясцовымі прысмакамі, выставу, прысвечаную 325-годдзю гравіраванай бібліі мясцовага ўраджэнца Васіля Кораня, паглядзець п’есу Аляксея Дударава “Не пакідай мяне” і выступленне аркестраў народных інструментаў дзіцячых школ мастацтваў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> У гэтым годзе XXVI Міжнародны фестываль “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” прысвячаўся Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх...
|
|