Ансамбль народнай песні і музыкі “Сузор’е” з Асіповіччыны ўдзельнічаў у Днях культуры Беларусі ў Омску
05.07.2019
—
Новости Культуры
|
Гасціннасць сяброўМерапрыемствы праводзіліся ў рамках Дня Расіі. Разам з беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміяй “Омскія беларусы” нашы самадзейныя артысты выступілі ў Сібірскім культурным цэнтры. Нацыянальны каларыт яны прадэманстравалі падчас урачыстага шэсця па вуліцах горада, а таксама парадавалі мясцовых жыхароў талентам на адкрытых сцэнічных пляцоўках. А яшчэ асі-паўчане падарылі омскім беларусам сцяг і герб нашай краіны і 10 камплектаў нацыянальнага адзення, перададзеных ад імя Міністэрства культуры. Па словах кіраўніка “Су- зор’я” Наталлі Еўдакімовіч, сустрэлі амчане іх гасцінна, цёпла прымалі песні і танцы ў выкананні калектыву, пазнаёмілі з горадам, расказалі, як жывуць. Па ўсім было відаць, што яны любяць беларускую культуру, добра знаёмы з рэпертуарам знакамітых “Песняроў”, ахвотна пяюць і танчаць тую ж “Лявоніху”. Паездка прынесла многа станоўчых эмоцый, узбагаціла духоўна, падарыла новых сяброў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гасціннасць сяброў Мерапрыемствы праводзіліся ў рамках Дня Расіі. Разам з беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміяй “Омскія беларусы” нашы самадзейныя...
|
|