Купалле ў Глуску. 21.by

Купалле ў Глуску

09.07.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


З народным святам Купалля ўсіх глушчан павіншавалі ў суботу, 6 ліпеня, работнікі раённага Дома культуры. Для дзяцей яны арганізавалі забаўляльную праграму «Купальскія ігрышчы», маленькія жыхары прымалі актыўны ўдзел у гульнях і атрымлівалі за гэта цукеркі. А для дарослых адбылося тэатралізаванае прадстаўленне «У ноч, калі папараць-кветка цвіце». На свята завітала Купалінка, яна падарыла артыстам вяночкі з палявых кветак і траў, якія ў купальскую ноч валодаюць чароўнай сілай. Прадоўжылася дзея спяваннем купальскіх песень і пошукамі чароўнай папараць-кветкі, якая, усім вядома, можа ажыццявіць спрадвечныя мары чалавека.





Музычныя падарункі ў святочную ноч усім глушчанам падарылі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці раённага Дома культуры — Дзмітрый Сокал, Людміла Усеня, Аляксандр Ермакоў, Міхаіл Абжальян, Алеся Гваздзярова і Наталля Аншыц.



Ну а якая купальская ноч без кірмашу, карагода і вогнішча? Гасцям свята раздалі драўляныя чурачкі, іх людзі кінулі ў купальскае вогнішча, пры гэтым згадаўшы ў думках усё нядобрае і непрыемнае, — каб яно згарэла і больш не вярталася.

Алена ЗМІТРОВІЧ

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З народным святам Купалля ўсіх глушчан павіншавалі ў суботу, 6 ліпеня, работнікі раённага Дома культуры. Для дзяцей яны арганізавалі забаўляльную праграму...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика