Адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Людмілы Ардынскай «Вечны агонь». 21.by

Адбылася прэзентацыя чарговай кнігі Людмілы Ардынскай «Вечны агонь»

16.07.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_3235 (Копировать)

Нядаўна ў дзіцячай бібліятэцы адбылася прэзентацыя чарговага зборніка вершаў удзельніцы народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” Людмілы Ардынскай. На імпрэзе прысутнічалі работнікі бібліятэк раёна, творчыя людзі, настаўнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў.

Творчасць Людмілы Ардынскай знаёма шаркаўчанам. Свае творы— вершы, аповесці, апавяданні — яна прысвячае сваім землякам. Жанчына многа піша дзіцячых вершаў, казак, якія з захапленнем чытаюць хлопчыкі і дзяўчынкі. Напярэдадні 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Людміла Іосіфаўна вырашыла аб’яднаць свае творы, прысвечаныя вайне, у адзін зборнік. У ім змясціліся вершы, напісаныя ў мінулыя гады, а таксама сёлета. У кожным творы адлюстравана горыч, нястачы і беды, якія напаткалі яе бацькі, родныя і блізкія людзі, усе тыя, хто жыў, змагаўся з ворагам у часы ваеннага ліхалецца на фронце, у партызанах, каваў перамогу ў тыле. Сама Людміла Іосіфаўна нарадзілася пасля вайны, але дзіцячая памяць зберагла тыя падзеі, тыя моманты з жыцця больш старэйшага пакалення, прадстаўнікі якога аднаўлялі разбураную вайной гаспадарку, узнімалі з руін і папялішчаў гарады і вёскі.

Аўтар кранальна і пранікнёна чытала свае вершы, расказвала, як яна іх стварала, што натхняла яе на напісанне таго або іншага твора. Падчас разважанняў у Людмілы Іосіфаўны на вачах з’яўляліся слёзы. Усё гэта вынік душэных перажыванняў, успамінаў, якія і цяпер незагойнай ранай баляць на сэрцы.

У многіх з прысутных у зале на фронце, у партызанскіх атрадах змагаліся з ворагам бацькі і дзяды. Напрыклад, у Галіны Сафончык тата Пётр ваяваў на фронце. У Алы Міхайлавай дзядуля —— таксама абараняў радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вельмі цікавую і кранальную гісторыю пра сваю бабулю Алену Мяхедка расказала яе ўнучка Марына Хахолка. Дарэчы, Марына нядаўна прыняла ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Франтавы альбом”, які праводзіла Беларускае тэлеграфнае агенства і газета “7 дзён”. У ім Марына атрымала перамогу. Пра гэта мы паведамлялі на старонках раённай газеты.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома, якая прысутнічала на прэзентацыі кнігі Людмілы Ардынскай, адзначыла, што дадзенае мерапрыемства прайшло на высокім арганізацыйным узроўні, і рэкамендавала іншым бібліятэкарам правесці аналагічныя ў сваіх установах культуры. Тым больш, што яны прысвечаны знакавай для нашай краіны даты — 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Сяргей РАЙЧОНАК.IMG_3210 (Копировать) IMG_3211 (Копировать) IMG_3214 (Копировать) IMG_3215 (Копировать) IMG_3216 (Копировать) IMG_3217 (Копировать) IMG_3218 (Копировать) IMG_3219 (Копировать) IMG_3220 (Копировать) IMG_3221 (Копировать) IMG_3223 (Копировать) IMG_3224 (Копировать) IMG_3226 (Копировать) IMG_3231 (Копировать) IMG_3235 (Копировать) IMG_3206 (Копировать) IMG_3207 (Копировать) IMG_3209 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика