Удалы дэбют. Асіпаўчане на фестывалі “Пеўчае поле”
18.07.2019
—
Новости Культуры
|
Ведай нашых!На рэспубліканскім фестывалі харавога мастацтва, які прайшоў у Мядзелі, народны ансамбль народнай песні “Дзівакі” быў адзначаны Дыпломам лаўрэата ІІ ступені. Салістка калектыву Вольга Кас’янава таксама паказала клас і атрымала дыплом “За высокае выканаўчае майстэрства”. Моцнымі бакамі асіпаўчан журы прызнала выразную манеру выканання, высокую сцэнічную культуру і самабытны рэпертуар — якраз тыя моманты, што павышаюць інтарэс да харавых спеваў у наш час. Фестываль “Пеўчае поле” праводзіцца ўжо 67 гадоў. Сёлета ў ім прынялі ўдзел 25 калектываў і асобных выканаўцаў. “Дзівакі” ў ім удзельнічалі ўпершыню. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ведай нашых! На рэспубліканскім фестывалі харавога мастацтва, які прайшоў у Мядзелі, народны ансамбль народнай песні “Дзівакі” быў адзначаны Дыпломам лаўрэата...
|
|