У нядзелю, 18 жніўня, у 15.00 у рамках дзён сельскай культуры ў гарадскім парку пройдзе канцэртная праграма “Мы разам!”. Свае таленты прадэманструюць народны ансамбль песні “Забава” і народны танцавальны калектыў “Узорыца” Гарадзейскага цукровага камбіната.