Конкурс талентаў і майстэраства. 21.by

Конкурс талентаў і майстэраства

26.08.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_1675

IMG_1553

IMG_1643

IMG_1649

25 жніўня ў аг. Велямічы адбыўся раённы этап рэспубліканскага  сельскагагаспадарчага праекта “Уладар сяла”.

У конкурсе прынялі ўдзел лепшыя маладыя сем’і Столінскага раёна, якія напоўнілі свята вясёлым настроем і талентам, майстэрствам і натхненнем.

IMG_1443 Гэта сямейная пара Корба Мікалая і Таццяны з в. Альпень. Яны выхоўваюць дзвюх дачушак – Валерыю і Паліну. Удзельнікі з в. Хатомель – сям’я Котка – бацькі Уладзімір і Алеся, іх маленькія прыгажуні – Елізавета і Маргарыта.  Анатоль і Ніна Беразоўскія з аг. Вялікае Малешава выступалі разам з трохгадовай дачушкай Юліяй.

Тры спаборніцтвы былі прапанаваны маладым, энергічным і актыўным парам. Першы конкурс – “Вітаем па-беларуску”, дзе сем’і ў вершаванай форме расказвалі пра сямейныя каштоўнасці, дзетак, захапленні.

Таццяна і Мікалай з Альпеня з запалам, весела і ноткамі гумару распавялі пра сябе. Іх дачушкі выканалі жартоўную песню пра тое, як бацька хацеў сыночка, а нараджаліся дзяўчынкі.

Коткі з асобных цаглінак, якія сімвалізуюць цярпенне, павагу, любоў, склалі дом, дзе кожнаму члену сям’і будзе ўтульна і спакойна.

А Беразоўскія шчыра і непасрэдна падзяліліся з гасцямі тым, што цэніцца ў іх сямейным коле. Гэта – павага, дабрыня, ўзаемападтрымка і дапамога.

Другі конкурс быў падрыхтаваны загаддзя. На ўпрыгожаных століках удзельнікі паказалі творчыя выстаўкі. Тут і плакаты з фотаздымкамі, прыгатаваныя апетытныя стравы, падзелкі і многае іншае. Карэспандэнта, як і многіх іншых вяскоўцаў, не пакінулі абыякавымі карціны і іконы, вышытыя Нінай Беразоўскай. Ну вельмі прыгожа!  

Спаборніцтва “Сялянская эстафета” патрабавала ад гаспадароў і гаспадынь спрыту і пэўных уменняў. Хто першы сабраў бульбу ў кошык, пачысціў яе, той і набраў максімальную колькасць балаў.

У конкурсе “Па дровы” удзельнікам неабходна было распілаваць, пакалоць дровы і з паленняў скласці слова “лад”. Ацэньвалася хуткасць і эстэтычны від надпісу.

Журы, у склад якога ўвайшлі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Галіна Шугалевіч, прадстаўнік РК ГА “БРСМ” Вікторыя Барзіхіна, пераможца раённага і абласнога этапаў конкурсу “Уладар сяла”, жыхарка аг. Велямічы Вольга Кажаноўская, вызначылі пераможцаў.

Галіна Шугалевіч агучыла рэзультаты. Трэцяе месца заняла сям’я Беразоўскіх. На другім аказалася сямейная пара Котка з Хатомеля. Першае месца ў Таццяны і Мікалая Корба з Альпеня.

Пераможцы распавялі, што ўдзел у такім конкурсе прынёс незабыўныя эмоцыі і ўражанні. Было многа перажыванняў і падрыхтоўкі, але ўсё прайшло добра. Адчувалася неймаверная падтрымка блізкіх, знаёмых і гасцей свята.

Дарэчы, сям’і-пераможцы няма калі раслабляцца. Ужо праз некалькі дзён яны будуць прадстаўляць Століншчыну на абласным этапе конкурсу, які адбудзецца ў г. Кобрыне.

Жыхары аграгарадка Велямічы падзяліліся сваімі ўражаннямі з карэспандэнтам “НП”: “Такі цікавы конкурс! Мы ў захапленні. Усе сем’і – малайцы, крыху хваляваліся, але было бачна, што стараліся. Выстаўкі, якія прадставілі канкурсанты, выклікаюць станоўчыя эмоцыі. А пераможцам зычым поспеху ў далейшых змаганнях”.

Святлана МАРОЗ

Фота аўтара

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 жніўня ў аг. Велямічы адбыўся раённы этап рэспубліканскага  сельскагагаспадарчага праекта “Уладар сяла”. У конкурсе прынялі ўдзел лепшыя маладыя сем’і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика