Са звонкімі песнямі, танцамі і светлымі ўсмешкамі прайшло свята вёскі ў аграгарадку Лань “Зямля бацькоў — жыцця краіна”. Мерапрыемства было прысвечана 500-годдзю мястэчка і людзям, якія жывуць і працуюць на роднай зямлі, гадуюць тут дзяцей, унукаў і праўнукаў, імкнуцца зрабіць прыгожымі свае падворкі і вуліцы. У час свята адбылося адкрыццё памятнага камня, дзяцячай пляцоўкі і амфітэатра. Падрабязнасці — у наступных выпусках “НН”.