Перамога грыцкевіцкага “Люстэрка жыцця” на фэстывалі народнага гумару. 21.by

Перамога грыцкевіцкага “Люстэрка жыцця” на фэстывалі народнага гумару

23.09.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

У Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці праходзіў 9-ы рэспубліканскі фэстываль народнага гумару “Аўцюкі-2019”. Удзел у ім браў, прадстаўляючы Мінскую вобласць, народны тэатр мініяцюр “Люстэрка жыцця” Грыцкевіцкага сельскага дома культуры.

Адкрывалі фестываль у вёсцы Малыя Аўцюкі, затым дзея працягвалася ў Калінкавічах. Самадзейныя калектывы выступалі ў некалькіх намінацыях: “візітоўка”, “відэаролік”, “гумарыстычны танец”, “конкурс частушак”, “конкурс анекдотаў”, “конкурс мініяцюр”, “Міс аўцючанка”.



Нашы землякі, калі іх запрасілі на гэта свята гумару, старанна рыхтаваліся да яго. Пасля працоўнага дня спяшаліся на рэпетыцыі ў СДК. І намаганні аказаліся не дарэмнымі. Народны тэатр мініяцюр “Люстэрка жыцця” ўзнагародзілі двума Дыпломамі І ступені — за відэаролік і гумарыстычны танец, двума ІІІ ступені — за мініяцюры і конкурс ““Міс аўцючанка”.




— З шасці абласцей выступалі толькі два сельскія калектывы — наш і з вёскі Навасёлкі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, — расказала старшыня прафкама ААТ “Грыцкевічы” Алена Леўшык. — Кіраўніцтва гаспадаркі вельмі шмат зрабіла для гэтай паездкі. А транспарт выдзеліў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,

Член Беларускага саюза журналістаў.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці праходзіў 9-ы рэспубліканскі фэстываль народнага гумару “Аўцюкі-2019”. Удзел у ім браў, прадстаўляючы Мінскую вобласць,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика