“Рэтра-Нью Батл”: творчая сустрэча двух пакаленняў. 21.by

“Рэтра-Нью Батл”: творчая сустрэча двух пакаленняў

19.10.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

4 кастрычніка ў Нясвіжскім гарадскім маладзёжным цэнтры прайшла штогадовая творчая сустрэча “Рэтра-Нью Батл” удзельнікаў валанцёрскага руху “Пажылыя — пажылым” Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і валанцёрскага атрада “Эра міласэрнасці” Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа.

У першым конкурсе, візітнай картцы, гледачы з задавальненнем назіралі, як старэйшыя ўдзельнікі па-майстэрску ўпляталі ў сваё выступленне вядомыя мелодыі і сцэны з фільмаў. У лёгкай гульнявой форме валанцёры НРТЦСАН распавялі пра сябе, свае дасягненні і скончылі самапрэзентацыю песняй пад акампанемент баяніста Аляксандра Гапановіча.

А каманда валанцёраў з “Эры міласэрнасці” пад назвай “МММ”, якая расшыфроўваецца, як “Мы можам многае”, прадставіла сябе ў вершаванай форме. Моладзь выступала выразна і гучна, толькі рэдкія паўзы выдавалі, што гэта мерапрыемства хвалюючае для яе.

Пасля каманды спаборнічалі ў мностве вакальных і творчых конкурсаў, дэманстравалі сваю кемлівасць і эрудыцыю. А гледачы не толькі падтрымлівалі любімыя каманды, але і самі прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Славутыя фразы з фільмаў”.


У перапынках паміж конкурсамі з прысутнымі дзялілася сваім талентам удзельніца вакальнай студыі “Sapphir” Эмілія Вайцяшэнка.

Адным з самых запамінальных выпрабаванняў стаў конкурс-дэфіле   “Сям,я з 80-х”, у якім каманды паказалі і апісалі адпаведныя вобразы. Удзельнікі маладзёжнага валанцёрскага атрада прадставілі сям’ю настаўніцы тых гадоў, якую дома чакаюць трое дзяцей і муж-вайсковец. А валанцёры РТЦСАН з гумарам прадэманстравалі тыпі-заваную інтэлігентную сям’ю — мужа, жонку, дачку-модніцу, свякроў і палюбоўніцу.

Адна з асноўных якасцей кожнага канкурсанта — імкненне да перамогі. Прысутнасць яго ў капітанаў праверылі падчас конкурсу “Рэтра-цырульнік”. У выніку абедзве прычоскі, зробленыя лідарамі каманд, атрымаліся прыгожымі і зусім рознымі: аб’ёмна выкла-дзеныя валасы з начосам і складаная прычоска з пляценнем.

Шмат пазітыўных эмоцый атрымалі канкурсанты і гледачы падчас “Караоке-батла”. Нягле-дзячы на тое, што музыка ранейшых гадоў і сучасная адрозніваецца па гучанні, па змесце яна падобная — па-ранейшаму лю-дзей цікавяць вечныя тэмы любові, дружбы, самавызначэння і свайго месца ў жыцці.

Завяршылася конкурсная праграма танцамі. Валанцёры руху “Пажылыя — пажылым” прадэманстравалі вальс і кракавяк, а будучыя настаўнікі — некалькі займальных флэшмобаў. Пасля чаго каманды пачалі навучаць сваім танцам адзін аднаго.

Для таго, каб адчуваць сябе маладым, не абавязкова быць 20-і ці 30-гадовым. Для гэтага дастаткова актыўна жыць, ставіць мэты, удасканальваць сябе і ўмець радавацца поспехам, як сваім, так і іншых.

І ўдзельнікі “Рэтра-Нью Батла” паказалі, што ўсе гэтыя якасці ім вельмі ўласцівы.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 кастрычніка ў Нясвіжскім гарадскім маладзёжным цэнтры прайшла штогадовая творчая сустрэча “Рэтра-Нью Батл” удзельнікаў валанцёрскага руху “Пажылыя —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика