Гэта іх «Жаночы час». Выстава аўтарскіх работ удзельніц аднайменнага аматарскага аб’яднання раённай бібліятэкі. 21.by

Гэта іх «Жаночы час». Выстава аўтарскіх работ удзельніц аднайменнага аматарскага аб’яднання раённай бібліятэкі

17.12.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_4942 (Копировать)

Рукадзелле ў апошні час становіцца ўсё больш папулярным і карысным відам адпачынку, захапляльнай справай і спосабам рэалізацыі творчых патрэбнасцяў. Захапленне рукадзеллем — гэта стан чалавечай душы. Штодзённыя клопаты пры ім адыходзяць на другі план, а навакольны свет напаўняецца радасцю і новымі фарбамі.

У сярэдзіне лістапада ў выставачнай зале раённага цэнтра рамёстваў адбылося адкрыццё выставы “Чароўны hand made” (чароўнае рукадзелле), на якой прадстаўлены аўтарскія работы вязання шыдэлкам удзельніц аматарскага аб’яднання “Жаночы час” раённай бібліятэкі.

Адкрыла выставу кіраўнік народнага клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў Святлана Заіка. А Таццяна Райчонак, якая ўзначальвае аматарскае аб’яднанне “Жаночы час”, расказала прысутным, як праходзяць пасяджэнні клуба, хто з’яўляецца ўдзельнікамі гуртка, якія інтарэсы аб’ядноўваюць жанчын.

Цікавыя работы (абрусы, сурвэткі, посцілкі, элементы адзення, хатняга дэкору), створаныя ўмелымі жаночымі рукамі, спадабаліся наведвальнікам выставы. Кожная з іх мае сваю гісторыю стварэння. Удзельніцы аб’яднання расказвалі пра свае прадметы. Напрыклад, Эля Ан беражна захоўвае вязаны абрус, перададзены ў пасаг ад маці, якому не менш за сто год. Алена Якушава прадэманстравала прысутным льняную кашулю, вышытую ў беларускім нацыянальным стылі ніткамі, якія захаваліся ад яе маці. Наогул, кожная з удзельніц аб’яднання ў вершаванай форме расказвала пра свае работы. Адкрыццё выставы суправаджалася відэапрэзентацыяй, з якой яскрава было бачна, як праходзяць пасяджэнні ўдзельніц клуба, а таксама сумесны адпачынак “Жаночага часу”. Выстава паказала, што ў Шаркаўшчыне жывуць творчыя і апантаныя людзі.

Сяргей РАЙЧОНАК.IMG_4913 (Копировать) IMG_4914 (Копировать) IMG_4915 (Копировать) IMG_4916 (Копировать) IMG_4917 (Копировать) IMG_4918 (Копировать) IMG_4919 (Копировать) IMG_4920 (Копировать) IMG_4922 (Копировать) IMG_4923 (Копировать) IMG_4925 (Копировать) IMG_4926 (Копировать) IMG_4927 (Копировать) IMG_4928 (Копировать) IMG_4929 (Копировать) IMG_4932 (Копировать) IMG_4933 (Копировать) IMG_4935 (Копировать) IMG_4936 (Копировать) IMG_4938 (Копировать) IMG_4939 (Копировать) IMG_4942 (Копировать) IMG_4910 (Копировать) IMG_4911 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика