«На піку папулярнасці фільма не было грошай на талончык». Сям'я мастака Кудзіна пра яго самазабойства
09.01.2020 12:20
—
Новости Культуры
|
29 cнежня 2019 года «Напярэдадні кожнага свята ён хацеў зрабіць нам з дачкой падарункі, але проста не было за штоУдава Тацяна Кудзін перакананая, што прычынай гібелі мужа стала неацэненасць і адсутнасць аплаты за працу мастака. — Нават сорамна сказаць, што прапаноўвалі. На творчых імпрэзах аплачваюць працу музыкаў, кухараў, а мастаку прапаноўваюць у найлепшым выпадку заплаціць за фарбы. Адсутнасць аплаты для мастака — вялікая бяда нашага культурнага асяродзьдзя. Безграшоўе яго вельмі падкошвала. Ён вельмі перажываў, што не мог утрымліваць сямʼю. Гэта працягвалася апошнія шэсць гадоў. Калі плацілі, то сімвалічныя грошы. Запрашалі, называлі адну лічбу, а потым казалі, што змяніўся бюджэт, і плацілі ўтрая меней. Напрыклад, за ўдзел у пэрформансе прапаноўвалі 300 даляраў, а потым казалі: «Вось табе фарбы і 100 даляраў». Пры гэтым у іх быў бюджэт на бар і на іншае. Былі разавыя заробкі, але ён увесь час бяз грошай сядзеў. Пры гэтым не мог не працаваць, гэта быў ягоны лад жыцьця, ягоная місія. Захара ў свой час не прынялі ў саюз мастакоў з той фармальнай прычыны, што ў яго не было вышэйшай адукацыі, хаця па мастацкім ўзроўні працаў пытанняў у камісіі не было. Потым умовы прыняцця зьмянілі, але ён не стаў зьвяртацца пасля таго, як атрымаў першую адмову. Ён умеў рабіць многае, але ўсё гэта было звязана з выяўленчым мастацтвам. Не адзін ён быў у такой сітуацыі. Гэта гора ўсіх масткоў, усіх творчых людзей. На творчасць патрэбныя грошы, а трэба яшчэ за нешта жыць. Ёсць сямʼя, блізкія і родныя, пра якіх хочаш клапаціцца… Так атрымлівалася, што асноўныя грошы ў сямʼі зарабляла я, дапамагалі бацьк, і гэта Захара моцна засмучала. Напярэдадні кожнага свята ён так хацеў зрабіць нам з дачкой падарункі, але проста не было за што. Што да аплаты працы мастака, то сябры сямʼі распавялі Свабодзе выпадак, калі адзін мінскі бар узяў ягоную працу, а замест аплаты прапанаваў на працягу тэрміну экспазыцыі працаў проста прыходзіць і бясплатна выпіваць і есці ў бары. Напярэдадні новага году быў прэцэдэнт: уладальнікі адной кавярні прапанавалі ўпрыгожыць інтэр'ер ягонай працай, і ізноў бясплатна. Паводле сяброў Захара, гэта сведчыць пра стаўленне да працы мастака ў нашым грамадзтве. Маці: Чаму ніхто не падтрымлівае жывога мастака?Маці мастака Натальля Кудзін мяркуе, што «у такой пазыцыі прыніжанага мужчыны знаходзяцца многія беларускія мастакі». — На піку папулярнасці фільму «Чыстае мастацтва» Захар ехаў на інтэрвію, і ў яго не было грошай на талончык. Як ён сябе адчуваў пры гэтым? Думаў, мне 33 гады, колькі можна быць такім. Навошта такі бацька, калі ён ня можа набыць цацку дачцэ. Хаця ён быў цудоўным бацькам і даваў сваёй дачцэ самае каштоўнае — свой час. Гэта яго прыніжала як мужчыну. Я думаю, што ў ягонай пазіцыі прыніжанага мужчыны знаходзяцца многія мастакі, якія як мужчыны прыніжаныя тым, што яны не запатрабаваныя. Яны не хочуць быць каньюнктуршчыкамі, не хочуць маляваць «люцікі-кветачкі» (не хачу нікога гэтым пакрыўдзіць). Ён хацеў рабіць мастацтва дзеля мастацтва, а ня тое мастацтва, якое зразумела кожнаму. Мой сын быў вельмі адказны, разумны і бязмерна таленавіты чалавек. У яго была маса ідэяў і праектаў. Я лічу, што ягоны ўчынак не звязаны ні з якім эгаізмам, што ён нібыта не падумаў ні пра каго. Ён найхутчэй вельмі добра ўсё ўзважыў… Апошнім часам яму было невыносна балюча і цяжка жыць з гэтым грузам найперш нерэалізаваных ідэй. Гэта была немагчымасць падзяліцца сваімі справамі і думкамі, сваім светапоглядам, немагчымасць знайсці аднадумцаў. Чалавек знаходзіцца сярод вялікай колькасці людзей і адчувае сябе абсалютна адзінокім. Ён проста не можа гаварыць пра тое, што яму баліць. Ён бачыць неразуменне, чым ён жыве, куды ірвецца ягоная душа, што ён можа даць гэтаму свету. У яго не было майстэрні апошнім часам, але сын не мог не пісаць. Ён быў чалавекам іншай фармацыі, іншага светапогляду, магчыма іншай плянэты. Захар быў геній. Я бяз цені сумневу гэта сцьвярджаю. Наталля Кудзін зьвяртаецца да ўсіх творчых людзей, якія апынуліся ў сытуацыі нерэалізаванасці і незапатрабаванасці як яе сын. — Як маці заклінаю ўсіх, я прашу… Трэба ісці, трэба гаварыць, не замыкацца ў сабе, шукаць шляхі і спосабы, званіць ва ўсе званы. Але так рабіць нельга. Гэта не выйсце. Трэба стварыць фонд для падтрымкі маладых мастакоў. У Акадэміі выпускаюць мастакоў групамі па 6−8 чалавек, але займаюцца мастацтвам не ўсе, таму што яны разумеюць, што не пракормяць сябе творчасцю. Калі яго ня стала, сябры і знаёмыя прапаноўвалі матэрыяльную дапамогу. Чаму ніхто не падтрымлівае жывога мастака? Не купіць ягоную працу? Карціны трэба купляць у жывых масткоў. У Захара ёсць праца ў Нацыянальным мастацкім музэі. Сам спосаб перадачы гэтай працы — прыніжэнне мастака. Нацыянальны мастацкі музэй мае фонд для закупкі новых працаў, але карціну папрасілі ў дар. Ён пагадзіўся. Так, у яго былі амбіцыі, ён хацеў, каб гэтая праца засталася для наступных пакаленняў. Яны разам з жонкай на руках неслі працу ў музэй, бо грошай на грузавое таксі не было, а музей нават не пажадаў прапанаваць транспарт. Ці гэта не прыніжэнне? Я хачу, каб гэтыя банкі, гэтыя людзі, які купляюць па 10 машынаў, па 50 тэлефонаў, хай бы яны ахвяравалі на фонд падтрымкі маладых мастакоў, каб размяркоўвалі сродкі на тых, каму яны сапраўды патрэбныя. Так было б справядліва і сумленна. Каб нейкую стыпендыю маладым мастакам давалі, хаця б 100 рублёў на хлеб і ваду… Я хачу, каб нехта выдаў каталлг працаў майго сына. Гэта будзе ўнёсак у разьвіццё не толькі беларускага і ўвогуле мастацтва. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 cнежня 2019 года скончыў жыццё самагубствам мастак Захар Кудзін. Як лічыць яго сям'я, да такога рашэння яго падштурхнула ў тым ліку і безграшоўе. Апошнія шэсць гадоў...
|
|