У Більдзюгскім СДК прайшло літаратурна-музычнае свята, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. 21.by

У Більдзюгскім СДК прайшло літаратурна-музычнае свята, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы

27.02.2020 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_8628 (Копировать)Нібы маці, берагчы
Працаўніцу нашу — мову,
Бо яна — жыцця зачын
І пачатак песні новай.
Янка Сіпакоў
У 1952 годзе ў краіне Бангладэш прымусова была ўведзена мова ўрду замест роднай мовы бангла. Гэта выклікала пратэст насельніцтва. Падчас хваляванняў пяцёра студэнтаў былі застрэлены паліцыяй. Яны загінулі за сваю мову і сталі нацыянальнымі героямі. Цяпер мове бангла знікненне не пагражае. А ў 2000 годзе ЮНЕСКА абвясціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы.
Ва ўстановах культуры і адукацыі, у тым ліку і нашага раёна, адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню. Не выключэннем стаў і Більдзюгскі сельскі Дом культуры, дзе прайшло літаратурна-музычнае свята сумесна з мясцовай сярэдняй школай і народным фальклорным калектывам “Купалінка” Каўшэлеўскага Дома фальклору. На мерапрыемства запрасілі ўдзельнікаў народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” і юных артыстак узорнага тэатра эстраднай песні “Маленькая фея” раённага Цэнтра культуры.
У пачатку прагучалі песні на словы Людмілы Ардынскай у выкананні калектыву “Маленькая фея” і вакальнага гурта Більдзюжскай СШ, прысвечаныя нашай Шаркаўшчыне і роднай мове. Затым, па чарзе, на сцэну выходзілі вучні, якія выразна чыталі вершы айчынных паэтаў. У творах пранікнёна гучала любоў да Радзімы, да суайчыннікаў, да беларускай мовы.
Пра сябе, пра сваю творчасць і стаўленне да Міжнароднага дня роднай мовы выказалі ўдзельнікі народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” Людміла Ардынская, Міледзій Кукуць, Віктар Лагун, а таксама сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Праўдзін. Кожны з іх прачытаў уласныя вершы, а Міледзій Кукуць — урывак з паэмы, прысвечаны землякам, якія загінулі пры вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Віктар Лагун пазнаёміў прысутных з новай кнігай вершаў і прозы шаркаўшчынскіх паэтаў і пісьменнікаў “Малой радзіме нашай”, які выйшаў з друку напрыканцы мінулага года.
Вядучыя свята Надзея Вайцюль і Алена Мядзелец правялі віктарыну для школьнікаў на лепшае веданне беларускай мовы. Дзве каманды “Сябры” і “Сяброўкі” па чарзе давалі адказы на пытанні з гісторыі станаўлення і развіцця айчыннай літаратуры, чыталі вершы, нават спявалі пад акампанемент баяна, на якім іграла Галіна Пятроўна Сафончык, беларускія народныя песні.
Аўтэнтычныя музычныя творы гучалі таксама ў выкананні народнага фальклорнага гурта “Купалінка”. Яго ўдзельнікі праспявалі некалькі песень, што былі папулярнымі ў нашай мясцовасці ў пачатку мінулага стагоддзя.
Напрыканцы мерапрыемства паэты падарылі вучням невялікія сувеніры у напамін пра свята. А вядучыя звярнуліся да гледачоў словамі Францішка Багушэвіча: “Не пакідайце мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”. Гэта прагучала нібы заклік не забываць свае карані, сваю спадчыну, сваіх продкаў.
Сяргей РАЙЧОНАК.IMG_8567 (Копировать) IMG_8571 (Копировать) IMG_8574 (Копировать) IMG_8575 (Копировать) IMG_8580 (Копировать) IMG_8581 (Копировать) IMG_8587 (Копировать) IMG_8591 (Копировать) IMG_8594 (Копировать) IMG_8595 (Копировать) IMG_8598 (Копировать) IMG_8603 (Копировать) IMG_8607 (Копировать) IMG_8611 (Копировать) IMG_8612 (Копировать) IMG_8615 (Копировать) IMG_8617 (Копировать) IMG_8623 (Копировать) IMG_8626 (Копировать) IMG_8628 (Копировать) IMG_8629 (Копировать) IMG_8635 (Копировать) IMG_8638 (Копировать) IMG_8640 (Копировать) IMG_8558 (Копировать) IMG_8561 (Копировать) IMG_8565 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика