«На жыццёвым шляху: спатканні і ўражанні» — выстава работ шаркаўшчынскага мастака Віктара Фёдаравіча Крука адкрылася ў Велікасельскай АРТ-галерэі. 21.by

«На жыццёвым шляху: спатканні і ўражанні» — выстава работ шаркаўшчынскага мастака Віктара Фёдаравіча Крука адкрылася ў Велікасельскай АРТ-галерэі

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Клiч Радзiмы

«На жыццёвым шляху: спатканні і ўражанні» — выстава работ шаркаўшчынскага мастака Віктара Фёдаравіча Крука адкрылася ў Велікасельскай АРТ-галерэіНішто ў жыцці не выпадкова,

І думаць хочацца аб вечным…

На шчасце дадзена падкова,

Але і фарбы дастаткова,

Каб след людзей увекавечыць…

21 лютага ў Велікасельскай ДС-СШ урачыста адкрылася выстава работ вядомага шаркаўшчынскага мастака Віктара Фёдаравіча Крука “На жыццёвым шляху: спатканні і ўражанні”.

Віктар Фёдаравіч нарадзіўся і вырас на Магілёўшчыне і  ўжо звыш   45 гадоў жыве і працуе ў нашым гарадскім пасёлку. Маляваннем  захапляўся з самага дзяцінства, таму і з выбарам будучай прафесіі сумненняў ніколі не было. З “чырвоным”  дыпломам , што ў той час  было вялікай рэдкасцю, закончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута. Таленавітаму юнаку пасля інстытута прапанавалі застацца працаваць выкладчыкам на кафедры жывапісу, але ён у першую чаргу бачыў сябе ў творчасці,  таму і выбраў для сябе іншы шлях. І хто ў той час ведаў, што менавіта гэты шлях прывядзе да адной з самых хвалюючых узнагарод – медаля Святога Канстанціна Жданава, які ў мінулым годзе мастаку ўручыў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій.

Талент асобы, вядома,  праяўляецца ў асабістай творчасці. Вось і на партрэтах мастака Віктара  Крука мы можам убачыць не толькі канкрэтных, добра вядомых нам людзей, але і постаці герояў нашай эпохі, якімі мы можам ганарыцца. У іх ліку народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін,  скульптар,  этнограф, аўтар шматлікіх маляваных дываноў Язэп Драздовіч, добра вядомыя акварэлісты Аляксандр Карпан і Аляксандр Шыёнак, сапраўдныя віртуозы жывапісу Ісак Баркоўскі і Валерый Чукін.

На многіх работах мастака, што былі прадстаўлены вучнямі ў Велікасельскай АРТ-галерэі, можна ўбачыць і абрысы храмаў. Дарэчы, сам Віктар Фёдаравіч, піша абразы, мае на гэта і спецыяльнае царкоўнае благаслаўленне. Напісаныя ім іконы ёсць у многіх храмах краіны.

З 1996 года Віктар Фёдаравіч уваходзіць у склад Беларускага саюза мастакоў. Ганаровае званне “Чалавек года Віцебшчыны” нашаму земляку прысуджана за высокі прафесіяналізм і значныя асабістыя дасягненні   ў галіне мастацтва. Спецыялісты сцвярджаюць, што ўсім работам Віктара Крука ўласцівы выразнасць і глыбіня.

Пра ўсё гэта і многае іншае даведаліся прысутныя, якія пабывалі 21 лютага на адкрыцці выставы работ таленавітага шаркаўшчынскага мастака ў Велікасельскай дзіцячы сад-сярэдняй школе. У ліку запрошаных гасцей  можна было ўбачыць выкладчыкаў і вучняў мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў, дзе  выкладчыкам працуе і сам Віктар Фёдаравіч Крук.

Цікавую выставу   работ, якая мела назву “На жыццёвым шляху: спатканні і ўражанні” адкрылі  вучні Велікасельскай ДС-СШ разам з дырэктарам школы Юрыем Часлававічам Матулем і яго намеснікам Ірынай Рычардаўнай Рымдзёнак.  Урачыстае адкрыццё выставы адбылося ў Міжнародны дзень роднай мовы. 21 лютага. І менавіта беларускай мове на мінулым тыдні ў Велікасельскай ДС-СШ было прысвечана шэраг мерапрыемстваў для дзяцей, якія садзейнічалі таму, каб вучні ведалі сваю родную  мову, старанна вывучалі яе і ганарыліся ёю.

Выключна на беларускай мове са сваімі вучнямі размаўляе і Віктар Фёдаравіч Крук, які ўжо шмат гадоў  вучыць дзяцей у нашай Шаркаўшчынскай дзіцячай школе мастацтваў, працуе ў розных накірунках мастацтва,  працягвае ствараць свае лепшыя творы.  Карацей кажучы, ужо шмат гадоў займаецца такой патрэбнай для сваіх землякоў справай, дзякуючы якой прыгожыя шаркаўшчынскія краявіды, унікальныя помнікі архітэктуры і знакамітыя асобы беларускай зямлі на доўгія гады застануцца ў памяці людской, адлюстраваныя на палотнах майстра.

Наведаць выставу “На жыццёвым шляху: спатканні і ўражанні”  і пазнаёміцца з работамі Віктара Крука ў Велікасельскай АРТ-галерэі ўсе жадаючыя могуць да сярэдзіны сакавіка.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.«На жыццёвым шляху: спатканні і ўражанні» — выстава работ шаркаўшчынскага мастака Віктара Фёдаравіча Крука адкрылася ў Велікасельскай АРТ-галерэі«На жыццёвым шляху: спатканні і ўражанні» — выстава работ шаркаўшчынскага мастака Віктара Фёдаравіча Крука адкрылася ў Велікасельскай АРТ-галерэі «На жыццёвым шляху: спатканні і ўражанні» — выстава работ шаркаўшчынскага мастака Віктара Фёдаравіча Крука адкрылася ў Велікасельскай АРТ-галерэі «На жыццёвым шляху: спатканні і ўражанні» — выстава работ шаркаўшчынскага мастака Віктара Фёдаравіча Крука адкрылася ў Велікасельскай АРТ-галерэі «На жыццёвым шляху: спатканні і ўражанні» — выстава работ шаркаўшчынскага мастака Віктара Фёдаравіча Крука адкрылася ў Велікасельскай АРТ-галерэі «На жыццёвым шляху: спатканні і ўражанні» — выстава работ шаркаўшчынскага мастака Віктара Фёдаравіча Крука адкрылася ў Велікасельскай АРТ-галерэі «На жыццёвым шляху: спатканні і ўражанні» — выстава работ шаркаўшчынскага мастака Віктара Фёдаравіча Крука адкрылася ў Велікасельскай АРТ-галерэі «На жыццёвым шляху: спатканні і ўражанні» — выстава работ шаркаўшчынскага мастака Віктара Фёдаравіча Крука адкрылася ў Велікасельскай АРТ-галерэі «На жыццёвым шляху: спатканні і ўражанні» — выстава работ шаркаўшчынскага мастака Віктара Фёдаравіча Крука адкрылася ў Велікасельскай АРТ-галерэі «На жыццёвым шляху: спатканні і ўражанні» — выстава работ шаркаўшчынскага мастака Віктара Фёдаравіча Крука адкрылася ў Велікасельскай АРТ-галерэі «На жыццёвым шляху: спатканні і ўражанні» — выстава работ шаркаўшчынскага мастака Віктара Фёдаравіча Крука адкрылася ў Велікасельскай АРТ-галерэі «На жыццёвым шляху: спатканні і ўражанні» — выстава работ шаркаўшчынскага мастака Віктара Фёдаравіча Крука адкрылася ў Велікасельскай АРТ-галерэі «На жыццёвым шляху: спатканні і ўражанні» — выстава работ шаркаўшчынскага мастака Віктара Фёдаравіча Крука адкрылася ў Велікасельскай АРТ-галерэі «На жыццёвым шляху: спатканні і ўражанні» — выстава работ шаркаўшчынскага мастака Віктара Фёдаравіча Крука адкрылася ў Велікасельскай АРТ-галерэі

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика