В Осиповичском историко-краеведческом музее прошел семинар для клубных работников
13.03.2020
—
Новости Культуры
|
Гісторыя ў адзенніМясцовы гісторыка-краязнаўчы музей не толькі займаецца збіраннем, вывучэннем, захоўваннем і экспанаваннем прадметаў — помнікаў прыродазнаўства, матэрыяльнай і духоўнай культуры, але і асветніцкай і папулярызатарскай дзейнасцю. З кожным годам ён становіцца ўсё больш запатрабаваным. Прычым не толькі ў асіпаўчан. На яго базе праводзяцца сустрэчы з паэтамі, музыкантамі, навуковымі дзеячамі, краязнаўчыя канферэнцыі. Дарэчы, падчас апошняй, што праходзіла ў леташнім лістападзе, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея архітэктуры і побыту Аляксей Друпаў пазнаёміў прысутных з традыцыйным адзеннем нашага раёна ў зборах дадзенай установы. Прыемна, што тэма знайшла працяг і стала прыярытэтнай для правядзення на базе музея семінара “Рэгіянальны касцюм як сродак далучэння да матэрыяльнай спадчыны”. На мерапрыемства былі запрошаны кіраўнікі ўстаноў культуры цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна. Аляксей Друпаў і захавальнік фондаў музея народнай архітэктуры і побыту Дар’я Ажогіна паказалі прысутным прэзентацыю, у якой галоўнае месца займаў аповед пра строі нашага рэгіёна, што знаходзяцца ў экспазіцыі музея народнай архітэктуры і побыту. У асноўным гэта адзенне, што належала калісьці жыхарам вёскі Крамок: паўсядзённыя, святочныя і ўрачыстыя спадніцы, фартухі, нагавіцы, сарочкі, паясы. Увесь сабраны на Асіповіччыне “стройны” скарб размясціўся на манекенах. Па словах навукоўца, нашы продкі актыўна выкарыстоўвалі ў стварэнні адзення чырвоны і белы колеры, што заўжды асацыявалася з памяццю, традыцыямі, сучасным жыццём. І, як правіла, тканіна аздаблялася вышыўкай крыжыкам. Звярнуў увагу і на тое, што нідзе ў аўтэнтычным касцюме не было галаўнога ўбору ці ўпрыгажэнняў, выкананых з саломы. Ніводная кабета саламянае ўпрыгажэнне на галаву б не начапіла з той простай прычыны, што салома — гэта той матэрыял, якім ужо пакарысталіся. А ў жаночым вобразе цаніліся цнатлівасць, добрапрыстойнасць. Нельга было ўявіць кабету без фартуха, а мужчыну — без пояса. Вялікая роля надавалася калісьці і жаночаму галаўному ўбору — намітцы, якую насіла замужняя жанчына. Як яе правільна павязаць, сталічныя госці прадэманстравалі на манекене. Падзяліліся вопытам стварэння народных строяў і ўдзельнікі калектыву мастацкай самадзейнасці з Вяззя. “Вязанка” — адзін з нямногіх асіповіцкіх гуртоў, які мае ўласна пашытыя касцюмы для выступлення на сцэне. Ідэяй стварэння новых вобразаў артысты загарэліся некалькі гадоў таму. І, як сказала народны майстар па вышыўцы і адначасова ўдзельніца калектыву Ірына Забаўская, работа была карпатлівая і патрабавала ад жанчын вялікага цярпення, але вынік атрымаўся цудоўны. Цяпер у скарбонцы ансамбля з дзясятак дабротных жаночых строяў, прыбліжаных да тых, якія насілі калісьці кабеты асіповіцкіх вёсак. І праца над удасканаленнем адзення артыстаў не спыняецца і сёння. Да яе далучылася і падрастаючае пакаленне. На думку Ірыны Пятроўны, пасля таго, як жанчыны апранулі з густам пашытыя ўборы, яны адчулі сябе зусім інакш. Кожная падкрэсліла сваю жаноцкасць, індывідуальнасць. Як быццам адкрыліся нейкія таямніцы, з’явілася адчуванне судатыкальнасці да самага што ні ёсць свайго, роднага, беларускага. Па словах дырэктара музея Антаніны Сцяпанавай і адначасова ініцыятара мерапрыемства, такія сустрэчы карысны для ўсіх удзельнікаў. Цікавасць навукоўцаў да скарбаў нашага краю гаворыць аб адметнасці рэчаў, якія выкарыстоўвалі ў сваім побыце нашы продкі. Задача — не даць гэтаму знікнуць. Сёе-тое робіцца ў названым кірунку, але не ўсё. Думаецца, культработнікі, што прысутнічалі на прэзентацыі, змогуць адкарэкціраваць сваю працу па захаванні беларускіх народных традыцый. Ніна ВІКТОРЧЫК. n.viktorchik@gzt-akray.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гісторыя ў адзенні Мясцовы гісторыка-краязнаўчы музей не толькі займаецца збіраннем, вывучэннем, захоўваннем і экспанаваннем прадметаў — помнікаў...
|
|