13 сакавіка прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю ўтварэння раёна і ўшанаванню лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Шаркаўшчыны-2019». 21.by

13 сакавіка прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю ўтварэння раёна і ўшанаванню лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Шаркаўшчыны-2019»

16.03.2020 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_9311 (Копировать)Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання лепшых працаўнікоў раёна — залатога фонда Шаркаўшчыны — прайшла ў чарговы раз 13 сакавіка. У летапісе ўладальнікаў ганаровага звання — больш за сто імён землякоў, якія працоўнымі дасягненнямі, лепшымі праяўленнямі асабістых якасцяў заслужылі аўтарытэт у грамадстве.
А пачалася ўрачыстасць з тэатралізаванай пастаноўкі, прысвечанай 80-годдзю ўтварэння Шаркаўшчынскага раёна.
Наш край — гэта радзіма знакамітых асветнікаў і паэтаў, таленавітых кампазітараў і мастакоў. Іх імёны нібы зорачкі ззяюць на блакітным небасхіле Беларусі. І сёння ў Шаркаўшчынскім раёне ёсць вялікае мноства людзей, якія з году ў год, з веку ў век зберагаюць і перадаюць лепшыя традыцыі, культурныя здабыткі.
У тэатралізаванай форме са сцэны артысты даносілі да гледача гісторыю станаўлення і развіцця раёна. Тут было і ваеннае ліхалецце, і аднаўленне народнай гаспадаркі, вяртанне да мірнага жыцця, і дзень сённяшні.
Пасля ўступнага слова вядучых прысутных вітаў старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіч Ламака.
— Дарагія сябры, ушанаванне лаўрэатаў звання “Чалавек года Шаркаўшчыны” стала добрай і пастаяннай традыцыяй. Прыемна, што ініцыятарамі ўсіх карысных спраў у нашым краі з’яўляюцца людзі, якія знаходзяцца побач з намі.
На сённяшні дзень у Шаркаўшчынскім раёне забяспечана станоўчая дынаміка ў сацыяльнай і вытворчай сферах жыцця. Вядзецца рэканструкцыя і тэхнічнае пераўзбраенне сельскагаспадарчых аб’ектаў, прыцягваюцца ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемыя аб’екты нерухомасці, ствараюцца новыя прадпрыемствы. Забяспечана станоўчая дынаміка росту заработнай платы. 2019-ы — першы год пяцігодкі, у якім наш раён выйшаў на чысты прыбытак.
Сацыяльная палітыка, якая праводзіцца ў рэгіёне, накіравана на забеспячэнне дастойнага ўзроўню і якасці жыцця, умацаванне дэмаграфічнага патэнцыялу, здароўя, павышэння культурнага ўзроўню насельніцтва.
Сёлета мы будзем адзначаць 75-годдзе Вялікай Перамогі. Кожны з нас ганарыцца землякамі, якія дастойна змагаліся з ворагам на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанскіх атрадах, у падполлі, кавалі перамогу сваёй самаадданай працай у тыле. З вялікай удзячнасцю мы ўспамінаем і ўшаноўваем нашых ветэранаў працы, якія зрабілі неацэнны ўклад у станоўчыя дасягненні Шаркаўшчынскага раёна.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ордэнам маці ўзнагароджана Алёна Дзмітрыеўна Лаўрэцкая. Узнагароду жанчына атрымала ва ўрачыстай атмасферы з рук кіраўніка раёна Дзмітрыя Міхайлавіча Ламака.
І вось наступіў самы ўрачысты момант мерапрыемства. На сцэну для ўзнагароджвання па чарзе сталі ўзыходзіць лаўрэаты ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны”. У намінацыі “аграпрамысловы комплекс” адзначаны трактарыст-машыніст ААТ “Княж” Сяргей Іосіфавіч Млечка, начальнік вытворчага аддзялення № 1 ААТ “Даватарскі” Міхаіл Мікалаевіч Марозаў, трактарыст УП “Шаркаўшчынскае ПМС” Валерый Сяргеевіч Цітовіч і галоўны заатэхнік ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс” Марына Іосіфаўна Хаданёнак. Кладаўшчык філіяла “Шаркаўшчынскі кансервавы завод” КГУП “Полацкая ўніверсальная база” Ніна Іванаўна Пятрашка стала лаўрэатам звання ў намінацыі “прамысловасць і перапрацоўчая прамысловасць”. У намінацыі “будаўніцтва і жыллёва-камунальная гаспадарка” узнагароду атрымалі штукатур УБП “Шаркаўшынская ПМК-68” Раіса Мікалаеўна Валеўка і слесар-рамонтнік цэнтральнай кацельні УКП ЖКГ Уладзімір Антонавіч Федуковіч. Вадзіцель аўтамабіля Шаркаўшчынскага ўчастка АТП № 16 г. Глыбокае Уладзімір Генрыхавіч Блажэвіч адзначаны ў намінацыі “транспарт, энергетыка і лясная гаспадарка”. Майстар па сялу КУП “Шаркаўшчынскі КБА” Ларыса Васільеўна Паляк — у намінацыі “бытавое абслугоўванне, гандаль і паслугі”. Званне лаўрэата ў намінацыі “адукацыя” прысвоена выхавальніцы дашкольнай адукацыі ясляў-сада № 5 гарадскога пасёлка Ірыне Іванаўне Васілеўскай. У намінацыі “ахова здароўя” — старшай медыцынскай сястры Шаркаўшчынскай ЦРБ Таццяне Уладзіміраўне Альсевіч. Дырэктар Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў Жанна Леанідаўна Русак стала лаўрэатам у намінацыі “культура і мастацтва, фізічная культура, спорт і турызм”. Першы намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАУС Аляксандр Уладзіміравіч Раманоўскі — у намінацыі “праваахоўная, фінансавая і банкаўская дзейнасць, мясцовае кіраванне і самакіраванне”. Званне лаўрэата “Чалавек года Шаркаўшчыны” у намінацыі “моладзь” прысвоена намесніку дырэктара па асноўнай дзейнасці фізкультурна-спартыўнага клуба “Шаркаўшчына” Анне Леанідаўне Заблоцкай.
Станаўленне і дынамічнае развіццё Шаркаўшчынскага раёна адбывалася дзякуючы сумленным работнікам і граматным кіраўнікам. У перыяд з 1999-га па 2012 гады наш рэгіён узначальваў Мечыслаў Віктаравіч Морхат, які зрабіў важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краю. Старшыня райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіч Ламака ўзнагародзіў Мечыслава Віктаравіча Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую і добрасумленную працу, пажадаў яму здароўя, поспехаў у жыцці.
За значны ўклад у развіццё і станаўленне Шаркаўшчынскага раёна, актыўную жыццёвую пазіцыю Падзякі старшыні райвыканкама атрымалі ветэраны працы.
На такіх маштабных мерапрыемствах па традыцыі ўшаноўваюцца лепшыя вучні школ, за якімі будучыня раёна, заўтрашні дзень шаркаўшчынскай зямлі. Таленавітая моладзь з’яўляецца дастойнай зменай сваім бацькам. Доказ гэтаму — штогадовы ўдзел школьнікаў у прадметных алімпіядах і занятыя імі прызавыя месцы. Выдатнікам вучобы, прызёрам абласных прадметных алімпіяд, пераможцам раённых прадметных алімпіяд, а таксама школьнікам, якія ўдастоены звання “Вучань года”, іх бацькам і педагогам Дзмітрый Міхайлавіч уручыў Падзякі старшыні райвыканкама і грашовыя прэміі.
На свяце сярод ганаровых гасцей прысутнічаў старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Канстанцінавіч Вазміцель, які павіншаваў лаўрэатаў звання “Чалавека года Шаркаўшчыны” з заслужанымі ўзнагародамі, а ўсіх прысутных — з 80-годдзем утварэння нашага раёна. Іван Канстанцінавіч уручыў Ганаровыя граматы Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Гедзіёну Пятровічу Буйка і Марыі Людвігаўне Талапіла за шматгадовую працу ў прафсаюзным жыцці Шаркаўшчынскага раёна.
Пасля афіцыйнай часткі лепшыя калектывы мастацкай самадзейнасці Глыбоцкага гарадскога Дома культуры падарылі гледачам святочны канцэрт. У музычных творах прасочвалася тэма малой радзімы і лёсу беларускага народа. Апладысменты ўдзячных гледачоў не змаўкалі на працягу ўсяго выступлення артыстаў з Глыбокага — так пранікнена, душэўна і па-беларуску спявалі нашы суседзі, дорачы пазітыўны настрой і свае ласкавыя ўсмешкі.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара і Алены АНАНІЧ.

IMG_9194 (Копировать) IMG_9195 (Копировать) IMG_9196 (Копировать) IMG_9197 (Копировать) IMG_9200 (Копировать) IMG_9203 (Копировать) IMG_9205 (Копировать) IMG_9208 (Копировать) IMG_9210 (Копировать) IMG_9212 (Копировать) IMG_9215 (Копировать) IMG_9217 (Копировать) IMG_9219 (Копировать) IMG_9221 (Копировать) IMG_9224 (Копировать) IMG_9226 (Копировать) IMG_9228 (Копировать) IMG_9229 (Копировать) IMG_9230 (Копировать) IMG_9231 (Копировать) IMG_9232 (Копировать) IMG_9236 (Копировать) IMG_9237 (Копировать) IMG_9240 (Копировать) IMG_9242 (Копировать) IMG_9243 (Копировать) IMG_9245 (Копировать) IMG_9248 (Копировать) IMG_9252 (Копировать) IMG_9256 (Копировать) IMG_9260 (Копировать) IMG_9263 (Копировать) IMG_9265 (Копировать) IMG_9268 (Копировать) IMG_9269 (Копировать) IMG_9273 (Копировать) IMG_9274 (Копировать) IMG_9278 (Копировать) IMG_9280 (Копировать) IMG_9281 (Копировать) IMG_9284 (Копировать) IMG_9287 (Копировать) IMG_9293 (Копировать) IMG_9298 (Копировать) IMG_9301 (Копировать) IMG_9304 (Копировать) IMG_9306 (Копировать) IMG_9307 (Копировать) IMG_9309 (Копировать) IMG_9311 (Копировать) IMG_9313 (Копировать) IMG_9317 (Копировать) IMG_9318 (Копировать) IMG_9321 (Копировать) IMG_9325 (Копировать) IMG_9327 (Копировать) IMG_9328 (Копировать) IMG_9329 (Копировать) IMG_9330 (Копировать) IMG_9331 (Копировать) IMG_9333 (Копировать) IMG_9337 (Копировать) IMG_9338 (Копировать) IMG_9340 (Копировать) IMG_9341 (Копировать) IMG_9343 (Копировать) IMG_9345 (Копировать) IMG_9346 (Копировать) IMG_9348 (Копировать) IMG_9349 (Копировать) IMG_9350 (Копировать) IMG_9351 (Копировать) IMG_9352 (Копировать) IMG_9353 (Копировать) IMG_9354 (Копировать) IMG_9357 (Копировать) IMG_9359 (Копировать) IMG_9360 (Копировать) IMG_9361 (Копировать) IMG_9362 (Копировать) IMG_9364 (Копировать) IMG_9366 (Копировать) IMG_9367 (Копировать) IMG_9368 (Копировать) IMG_9369 (Копировать)

IMG_9383 (Копировать) IMG_9386 (Копировать) IMG_9387 (Копировать) IMG_9388 (Копировать) IMG_9389 (Копировать) IMG_9390 (Копировать) IMG_9391 (Копировать) IMG_9393 (Копировать) IMG_9395 (Копировать) IMG_9397 (Копировать) IMG_9406 (Копировать) IMG_9407 (Копировать) IMG_9409 (Копировать) IMG_9411 (Копировать) IMG_9413 (Копировать) IMG_9416 (Копировать) IMG_9417 (Копировать) IMG_9418 (Копировать) IMG_9421 (Копировать) IMG_9423 (Копировать) IMG_9425 (Копировать) IMG_9426 (Копировать) IMG_9428 (Копировать) IMG_9431 (Копировать) IMG_9434 (Копировать) IMG_9435 (Копировать) IMG_9437 (Копировать) IMG_9439 (Копировать) IMG_9442 (Копировать) IMG_9444 (Копировать) IMG_9446 (Копировать) IMG_9449 (Копировать) IMG_9451 (Копировать) IMG_9454 (Копировать) IMG_9459 (Копировать) IMG_9461 (Копировать) IMG_9462 (Копировать) IMG_9464 (Копировать) IMG_9465 (Копировать) IMG_9467 (Копировать) IMG_9470 (Копировать) IMG_9471 (Копировать) IMG_9472 (Копировать) IMG_9473 (Копировать) IMG_9476 (Копировать) IMG_9477 (Копировать) IMG_9479 (Копировать) IMG_9482 (Копировать) IMG_9484 (Копировать) IMG_9485 (Копировать) IMG_9486 (Копировать) IMG_9491 (Копировать) IMG_9496 (Копировать) IMG_9497 (Копировать) IMG_9498 (Копировать) IMG_9500 (Копировать) IMG_9502 (Копировать) IMG_9503 (Копировать) IMG_9504 (Копировать) IMG_9508 (Копировать) IMG_9509 (Копировать) IMG_9511 (Копировать) IMG_9514 (Копировать) IMG_9516 (Копировать) IMG_9380 (Копировать) IMG_9382 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика