Сёння на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў старшыня райвыканкама ўзнагародзіў шэраг работнікаў устаноў культуры і дзяржслужачых. 21.by

Сёння на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў старшыня райвыканкама ўзнагародзіў шэраг работнікаў устаноў культуры і дзяржслужачых

20.03.2020 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_9584 (Копировать)

Падчас правядзення дваццаць восьмай сесіі раённага Савета дэпутатаў 20 сакавіка старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіч Ламака ўручыў узнагароды работнікам устаноў культуры гарадскога пасёлка і раёна.

За шматгадовую добрасумленную працу ў галіне культуры, значны асабісты ўклад у развіццё рамеснага майстэрства, захаванне культурных каштоўнасцей і папулярызацыю гістарычнай спадчыны Ганаровая грамата Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта ўручана намесніку дырэктара па народнай творчасці раённага Цэнтра культуры Вікторыі Казіміраўне Дубоўскай. Загадчык Іёдскага сельскага Дома культуры Аляксандр Рамуальдавіч Пупін узнагароджаны Падзякай старшыні райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне культуры, значны асабісты ўклад па арганізацыі вольнага часу насельніцтва.

За правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў Ганаровыя граматы упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама ўручаны дырэктару Германавіцкага мастацка-этнаграфічнага музея імя Язэпа Драздовіча Людміле Казіміраўне Навіцкай і бібліятэкару аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Анастасіі Канстанцінаўне Андрэевай.

Памятныя медалі ад Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Смаленскай вобласці з рук кіраўніка раёна атрымалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вера Барысаўна Жук і старшыня Лужкаўскага сельскага выканаўчага камітэта Таццяна Мікалаеўна Краснадубская.

Сяргей РАЙЧОНАК. IMG_9573 (Копировать) IMG_9574 (Копировать) IMG_9576 (Копировать) IMG_9578 (Копировать) IMG_9580 (Копировать) IMG_9581 (Копировать) IMG_9584 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика