Дзень беларускага пісьменства ў гэтым годзе пройдзе ў Бялынічах. 21.by

Дзень беларускага пісьменства ў гэтым годзе пройдзе ў Бялынічах

29.07.2020 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзень беларускага пісьменства кожны год адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня, пачынаючы з 1994-га. За гэты час свята пісьменства прыймалі розныя беларускія гарады: Полацк (тройчы), Тураў (двойчы), Заслаўе (двойчы), Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Слонім. У гэтым годзе цэнтрам свята, якое адбудзецца 6 верасня, стане горад Бялынічы Магілёўская вобласці.  

Дзень беларускага пісьменства заўсёды праходзіць у мясцінах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, а таксама з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. Напрыклад, Бялынічы — радзіма народнага мастака Беларусі Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

У рамках свята яго ўдзельнікі і госці змогуць азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў. Таксама па традыцыі на Дні беларускага пісьменства праходзіць узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя і шэраг іншых мерапрыемстваў. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень беларускага пісьменства кожны год адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня, пачынаючы з 1994-га. За гэты час свята пісьменства прыймалі розныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика