Сярэдняя сума чэка ў слонімскім універсаме - 25 тысяч
10.09.2009 19:52
—
Новости Экономики
|
Сярэдняя сума чэка, на якую сёння атаварваюцца слонімцы ў адным з самых буйных мясцовых універсамаў — "Дружба", складае 25 тысяч рублёў.
Па словах супрацоўнікаў бухгалтэрыі згаданай крамы, пакупніцкая здольнасць жыхароў Слоніма апошнім часам знізілася. "Раней сярэдняя сума чэка складала нешта каля 45 тысяч рублёў, — адзначаюць у "Дружбе", — цяпер, з-за крызісу, людзі сталі больш эканомныя, атаварваюцца на рынку. У асноўным у нашай краме купляюць хлебабулачныя і вінна-гарэлачныя вырабы". ПРЫВАТНІК "ПЕРАПЛЁЎВАЕ" КРАМЫ 28-гадовая сланімчанка Таццяна Заяц, каб зэканоміць, купляе прадукты два разы ў месяц (падчас выдачы зарплаты і авансу) у сваёй знаёмай, якая гандлюе дома прывазным таварам з расійскага горада Смаленска. "Яна прадае практычна ўсё неабходнае: ад сметанковага масла да мясных вырабаў, — распавядае Таццяна. — Параўноўваючы цэны на прадукты ў краме і ў маёй знаёмай, адзначыла, што ў месяц эканомлю да 80 тысяч рублёў. Калі ў краме кілаграм рыбнага філе каштуе 13 тысяч рублёў, то мая знаёмая прадае такі ж прадукт за 9 тысяч. Кілаграм пельменяў у “расіянкі” — 7 тысяч рублёў, у краме ж адзін пачак вагой менш за кілаграм каштуе 3 тысячы 600 рублёў. Сметанковае масла ў маёй знаёмай на 100 рублёў таннейшае, чым у краме, сыр плаўлены — на 500 рублёў, куры — на 1 тысячу". Па словах Таццяны Заяц, у яе “смалянчанкі” даволі шмат кліентаў. "А ўлічваючы тое, што яна часта дае прадукты ў доўг, да зарплаты, недахопу ў кліентах “расіянка” не адчувае", — кажа Таццяна. НА РЫНКУ ТАННЕЙ, АЛЕ НЕ НАШМАТ А вось 56-гадовая сланімчанка Марыя Сцяпанаўна Траццякова купляе неабходныя для сям'і прадукты на мясцовым рынку. "Хай там тавар на пару тысяч таннейшы, але ўсё роўна хоць нейкая эканомія, — распавядае Марыя Сцяпанаўна. — Ды і асартымент больш разнастайны. У слонімскіх крамах у асноўным можна купіць прадукцыю мясцовай вытворчасці: малочныя вырабы — ад завода "Слонімскія малочныя прадукты", мясныя — ад Слонімскага мясакамбіната, хлебабулачныя — ад Слонімскага хлебазавода… Хочацца разнастайнасці. На тым жа рынку прадстаўлена прадукцыя розных вытворцаў. Прычым яна таннейшая, чым наша, мясцовая". Па словах Марыі Сцяпанаўны, яна не робіць стыхійных пакупак: убачыла — купіла. "Для пачатку складаю спіс самага неабходнага, а потым іду на рынак, — кажа жанчына. — Мая сям'я асабліва не шыкуе, сілкуемся, як, пэўна, большасць людзей: бульба, макароны плюс трохі мясных вырабаў. Каб эканоміць, я часта купляю каўбасу з мяса птушкі, бо яна значна таннейшая. На святы ўключаем у меню больш дарагія прадукты — вяндліну, сыравэнджаную каўбасу. Далікатэсамі ў штодзённым жыцці сябе не песцім". Па словах Марыі Траццяковай, бульбу, капусту, моркву і іншую агародніну яе сям'я купляе на штогадовым сельскім кірмашы, калі ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна прадаюць выгадаваную прадукцыю значна танней, чым звычайна. Цэны на самае неабходнае ў слонімскіх крамах: хлеб — 1050 руб. (палова буханкі), 2100 руб. (цэлая буханка); батон — 1350—1400 руб.; малако — 1500 руб. за 1 літр; тварог — 1450 руб за 1 пачак; яйкі — 2500—3600 за 1 дзесятак; каўбаса вараная — ад 8 000 да 14 000 руб. за 1 кг. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэдняя сума чэка, на якую сёння атаварваюцца слонімцы ў адным з самых буйных мясцовых універсамаў — "Дружба", складае 25 тысяч рублёў
|
|