Грошы на бочцы. З малаком. 21.by

Грошы на бочцы. З малаком

30.10.2009 01:00 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксей КосарПрынцып “однаговядра” не перашкодзіў хойніцкаму прадпрымальніку Аляксею Косару схапіць за рукунедабрасумленных здатчыкаў

Ва ўяўленні многіх чарнобыльская зона падобная на пустыню з астраўкамі населеных пенсіянерамі вёсак, з гарадкамі без аніякай вытворчасці. Але калі для абывацеля пытанне “Ці ёсць жыццё ў чарнобыльскай зоне?” хутчэй рытарычнае, то для мясцовага насельніцтва Хойніцкага раёна ўсё інакш. Тут развіваюць вытворчасць, асвойваюць новыя рынкі, у тым ліку і замежныя, адкрываюць, і даволі паспяхова, сельскі бізнес...
З таго часу, як справай дзяржаўнай важнасці стаў закуп лішкаў малака з уласных падворкаў, партрэт малаказборшчыка быў нязменным: возчык (мужчына або жанчына), які на кані аб'язджаў вуліцы вёсак і райцэнтра, дзе жыхары мелі магчымасць прадаць лішкі малака ад уласных кароў. Малаказборшчыка чакалі зранку, жанчыны выносілі малако ў трохлітровых шкляных слоіках, а ў каго больш -- у васьмілітровых і дзесяцілітровых вёдрах. Злівалася яно ў бітоны, размешчаныя на возе. Усё сабранае адвозілася на ферму, адкуль разам з дзяржаўным накіроўвалася на малаказавод.
Але на гэтым клопаты малаказборшчыка не заканчваліся. Трэба было весці штодзённую бухгалтэрыю, мыць бітоны, даглядаць і карміць каня. Зарплата зборшчыку і плата за малако здатчыкам выдаваліся ў канторы сельгаспрадпрыемства.
Калі здарылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС і было забаронена ўжыванне малака ад уласных кароў, збор яго лішкаў таксама быў забаронены. Вясковыя жыхары збывалі кароў. Аднак, калі жыццё паступова вярталася ў нармальнае рэчышча, закуп малака таксама аднаўляўся. Вынаходзіліся новыя формы яго арганізацыі. Так, у Хойніцкім раёне ў парадку эксперыменту арганізацыяй закупу малака займаўся Алексіцкі сельскі Савет. З новаўвядзенняў было толькі тое, што грошы за здадзенае малако людзі атрымлівалі ў строга адведзеныя дні ў паштовым аддзяленні сувязі па месцы жыхарства. А ўвесь тэхналагічны працэс збору малака заставаўся ранейшым.
Сёлета ў раёне было вырашана справу перадаць індывідуальным прадпрымальнікам, такі вопыт ужо ёсць у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. І яго прымянілі і ў Хойніцкім. Першапраходцам выступіў жыхар райцэнтра Аляксей Міхайлавіч Косар, які з энтузіязмам узяўся за справу.
Як мне прызнаўся Аляксей, ён “браўся за гуж” не без ваганняў і сумненняў. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Мікалаеўна Рабінкіна, якая прапанавала менавіта Косару адкрыць справу, заўважыўшы яго нейкую разгубленасць пры гэтым, перасцерагла: калі баяцца -- нічога не атрымаецца.
Адкуль у Аляксея Косара цяга да сялянскай працы? Яму 32 гады, нарадзіўся ў горадзе Ключы, што на Камчацкім паўвостраве, у сям'і кадравага ваеннага, ураджэнца вёскі Аравічы Хойніцкага раёна.
Спачатку здавалася, што ўсё сведчыла: быць Аляксею Косару кадравым ваенным, тым больш што гэтага хацелі бацькі. Аднак юнак прыехаў у Хойнікі, дзе жылі яго родныя дзядуля і бабуля па бацькавай лініі, дзядуля -- па матчынай. Уладкаваўся на працу заатэхнікам у саўгасе “Судкова” і адначасова вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі на зоаінжынера. Дыплом атрымаў у 2006 годзе.
Займаўся асабістай падсобнай гаспадаркай. Хацеў у перспектыве стаць фермерам. Занятак гэты і дапамог атрымаць стартавы капітал, каб распачаць дзейнасць індывідуальнага прадпрымальніка-малаказборшчыка. За 7 тысяч умоўных адзінак Аляксей Косар купіў грузавы бартавы аўтамабіль “Мэрсэдэс-Бэнц”, на якім зманціраваў у адпаведнасці з санітарнымі нормамі бочку ёмістасцю каля паўтары тоны. Зарэгістраваўся ў якасці ІП па рабоце з насельніцтвам у падатковай інспекцыі, заказаў накладныя ведамасці, на працягу тыдня адкрыў банкаўскі рахунак, аформіў дагавор з перапрацоўчым прадпрыемствам ПУП “Палескія сыры”. Тут прайшоў і вучобу.
Аляксей Косар на сабе адчуў праблемы з вызначэннем якасных паказчыкаў малака. Каб іх не ўзнікала ў працэсе індывідуальнай дзейнасці, вырашыў адразу ж пытанне з набыццём неабходнага прыбора. Спачатку браў у арэнду “Экамілк”, з дапамогай якога можна было праводзіць даследаванні прадукцыі па васьмі параметрах. Крыху пазней за ўласныя сродкі набыў аналагічны прыбор “Лактан” коштам 2,2 мільёна рублёў. Выбарачна сам бярэ пробы на тлустасць здадзенага вяскоўцамі малака.
Спачатку абслугоўваў малаказдатчыкаў з вёсак Езаноў, Дворышча, Настолле і з трох вуліц райцэнтра -- Пралетарскай, Карася, Камунальнай. А затым дабавіліся вёскі Барысаўшчына, Віць і Храпкаў.
З пяці гадзін раніцы штодзённа на абсталяваным пад малакавоз “Мэрсэдэсе” Аляксей Косар аб'язджае свой участак, на якім налічваецца зараз 99 малаказдатчыкаў, збірае з сельскіх падворкаў малако, замяніўшы адзін адразу чатырох малаказборшчыкаў.
За кожную тону сабранай прадукцыі ПУП “Палескія сыры” пераводзіць на  асабісты банкаўскі рахунак прадпрымальніка 100 тысяч рублёў. Асобны разлік з насельніцтвам. Зараз за адзін літр малака пры базіснай тлустасці 3,6 працэнта здатчык атрымлівае 665 рублёў плюс 75 рублёў надбаўкі. Што ні кажыце, а добрая прыбаўка да сямейнага бюджэту. Ёсць і такія людзі на ўчастку Косара, якія жывуць толькі за кошт здачы малака.
-- Прадпрыемства плаціць мне за збор і дастаўку малака, -- зазначае прадпрымальнік, -- транспартныя ж расходы на мне. А яны не маленькія -- за салярку трэба плаціць у месяц каля мільёна рублёў. Добрую капейку давялося выкласці і за тэсты малака на наяўнасць антыбіётыкаў. Быў такі нядобры прыклад, калі лабараторыяй “Палескіх сыроў” па гэтым паказчыку было вернута 1710 кілаграмаў малака. Хворая была адна карова, якую пралячылі, але ж усё малако ідзе ў “адно вядро”. Ёсць, на жаль, і нядобрасумленныя здатчыкі. Прымеціў двух чалавек, якія разбаўлялі малако вадой -- і ў паслугах сваіх адмовіў.
Па вопыту Аляксея Міхайлавіча Косара, працуюць такія малаказборшчыкі амаль ва ўсіх населеных пунктах раёна.

 Наталля РАМАНЬКОВАІнжынер-радыёлаг ПУП “Палескія сыры” Наталля РАМАНЬКОВА:
-- З 2004 года працуе на нашым прадпрыемстве радыелагічная лабараторыя, дзе праводзяцца даследаванні на ўтрыманне ў малацэ радыенуклідаў цэзію-137 і стронцыю-90. Навейшае абсталяванне пастаўлена МАГАТЭ па праграме ліквідацыі вынікаў катастрофы на ЧАЭС.
Акрамя мяне, вымярэнні праводзяць тэхнік-радыеметрыст Ірына Шуляк, малады спецыяліст, сёлетняя выпускніца Міжнароднага радыеэкалагічнага ўніверсітэта ім. А. Сахарава, і лабарант-радыеметрыст Галіна Назаранка.
Адразу зазначу, што праблема цэзію ў нас знята ўжо 10 гадоў таму. А вось па ўтрыманні стронцыю рэгіструюцца перавышэнні РДУ да 6--7 бекерэляў на літр малака пры норме 3--7 у прадукцыі, якая паступае з сельгаспрадпрыемстваў раёна. Такое малако ідзе на выраб масла і казеіну.
Увогуле, на нашым прадпрыемстве праводзіцца маніторынг кожнай партыі сыравіны, кожнай партыі выпускаемай прадукцыі ў час тэхналагічнага працэсу і кожнай партыі гатовай прадукцыі на складзе.
Сёння 80 працэнтаў нашай прадукцыі адпраўляецца на экспарт, прычым не толькі ў суседнія Расію, Украіну, Польшчу і Латвію, але і ў Казахстан, Германію, Сінгапур. Але якіх нерваў гэта нам каштавала, каб пераадолець радыефобію!

Алена ШАЦІЛААлена ШАЦІЛА, малаказдатчыца: “З прыватнікам працаваць лягчэй”
-- Безумоўна, мы з мужам, як малаказдатчыкі са стажам, гэтаму новаўвядзенню ў раёне вельмі абрадаваліся. Хоць зараз не ўзнікае пытанняў па якасці здаваемай прадукцыі, тлустасць малака ад нашых дзвюх кароў складае амаль 4 працэнты. І гэта не дзіўна, бо нашы карміцелькі Зорка і Марта -- кароўкі высокапрадуктыўныя, чорна-пярэстай пароды. Значыць, маем добрую прыбаўку ў аплаце за малако. Самае галоўнае, што малаказборшчык Аляксей Міхайлавіч Косар без затрымак дастаўляе нам грошы дамоў.
Але хвалюе тое, што зараз моладзь жывёлу трымаць не хоча, а старыя не могуць. Вось і на вуліцы Камунальнай райцэнтра, якая налічвае 15 дамоў, толькі мы трымаем кароў. І калі не падтрымаць прыватніка, то сітуацыя будзе толькі пагаршацца.

Галіна РАБІНКІНАГаліна РАБІНКІНА, старшыня раённага Савета дэпутатаў:
-- Вопытам Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці па збору малака з намі падзяліліся нашы суседзі-калінкавічане. Вялікую дапамогу аказаў, у прыватнасці, мой калега старшыня Калінкавіцкага райсавета дэпутатаў Валерый Мікалаевіч Ціханоўскі. А наш першаадкрывальнік сельскага бізнэсу Аляксей Міхайлавіч Косар змог тут даведацца аб усіх арганізацыйных і практычных нюансах справы.
Першае, што хачу адзначыць, цяпер задаволены нашы вяскоўцы: няма нараканняў на якасць прадукцыі і за зарплатай на пошту хадзіць не трэба. Да таго ж у ранейшых малаказборшчыкаў на конных павозках звычайна атрымлівалася сабраць каля 300 літраў малака за змену. Часта “тэхніка” падводзіла: то кола праб'е, то вупраж парвецца. І так здаралася, што сярэдняя тлустасць малака ў лепшым выпадку складала ад 3,2 да 3,3 працэнта. Затое цяпер гэты паказчык у Косара дасягае 3,9 працэнта. Прадпрыемству таксама выгадна, не трэба гнаць малакавозы з горада, Косар сам малако вязе.
І ўжо вопыт гэтага індывідуальнага прадпрымальніка перанялі малаказборшчыкі Іван Сніцарэнка, у зону абслугоўвання якога ўвайшлі населеныя пункты Паселіцкага і Стралічаўскага сельскіх Саветаў, вёска Малішаў, некаторыя вуліцы горада, і Ала Кабулава, якая збірае малако з сельскіх падворкаў Алексіцкага сельскага Савета.
Хочацца спадзявацца, што з'яўляючыся прыватным малаказборшчыкам, Аляксей Косар зможа ажыццявіць сваю мару і збярэ стартавы капітал для стварэння фермерскай гаспадаркі.

Клаўдзія БОСАК, Мікалай КУРГАНСКІ, “БН”.
На здымках: у індывідуальнага прадпрымальніка -- малаказборшчыка Аляксея КОСАРА тэхніка заўсёды на хаду.
Фота Клаўдзіі БОСАК. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прынцып “однаговядра” не перашкодзіў хойніцкаму прадпрымальніку Аляксею Косару схапіць за рукунедабрасумленных здатчыкаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика