Кошт жылля ў 2010 годзе будзе залежаць ад цаны на газ
07.11.2009
—
Новости Экономики
|
Ён адзначыў, што цэны на жыллё прыйшлі "да пэўнай эканамічнай раўнавагі, аднак у грамадстве існуе чаканне далейшага падзення цэн". Пры гэтым значнага зніжэння кошту жылля ў дзяржсектары чакаць не варта, таму што яно практычна заўсёды будавалася па сабекошце, растлумачыў чыноўнік. У далейшым, паводле яго слоў, многае будзе залежаць ад эканамічнай сітуацыі ў краіне, і ў прыватнасці ад цэн на энерганосьбіты. "Дасць нам Расія ў наступным годзе газ па больш высокіх цэнах, значыць, і цана падскочыць, таму што ўсе матэрыялы пры будаўніцтве вельмі энергаёмістыя", — адзначыў Горваль. Паводле яго інфармацыі, сярэдні кошт квадратнага метра па рэспубліцы ў тыпавых панэльных дамах для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, за дзевяць месяцаў гэтага года склаўся на ўзроўні 1 млн. 350 тыс. рублёў, у цагляных і газасілікатных — 1,5 млн. рублёў, каркасна-блочных і маналітных — каля 2 млн. рублёў. Паводле слоў прадстаўніка Мінбудархітэктуры, дзяржава выканала на бягучы год заданні па будаўніцтве кватэр для шматдзетных сем'яў, сацыяльнага жылля і жылля ў сельскіх населеных пунктах. У той жа час ён адзначыў, што патрэбы пакуль вышэйшыя за аб'ёмы жылля, што ўзводзіцца. У наступным годзе плануецца пабудаваць 8 млн. кв. м, што на 2 млн. кв. м больш, чым у 2009 годзе. На думку чыноўніка, павелічэнне аб'ёмаў будаўніцтва жылля дазволіць вырашаць больш сацыяльных пытанняў. Гаворачы пра камерцыйнае жыллё, Горваль падкрэсліў, што цэны дзякуючы крызісу сталі больш рэальнымі, у прыватных забудоўшчыкаў "знік завышаны даход і рэнтабельнасць". "Калі ў іх паўсталі праблемы з продажам кватэр, яны сталі шукаць магчымасці скарачэння сваіх расходаў для больш эканамічнага будаўніцтва, і цэны ачысціліся ад гэтага шалупіння", — сказаў прадстаўнік Мінбудархітэктуры. У сваю чаргу прадстаўнікі прыватных кампаній і агенцтваў нерухомасці, якія прысутнічалі на пасяджэнні, адзначылі, што запас зніжэння цэн пры будаўніцтве каркасна-блочных дамоў практычна вычарпаны. Паводле слоў намесніка генеральнага дырэктара ААТ "Мінскпрамбуд" Мікалая Расолькі, цяпер прыватныя забудоўшчыкі працуюць практычна "на ўзроўні сабекошту", а іх асноўны кантынгент — грамадзяне, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Пры гэтым долевае будаўніцтва жылля для такой катэгорыі абмежавана пяціпрацэнтнай рэнтабельнасцю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кошт квадратнага метра жылля ў наступным годзе шмат у чым будзе залежаць ад цэн на энерганосьбіты. Такую думку 6 лістапада падчас пасяджэння круглага стала ў Мінску выказаў начальнік упраўлення жыллёвага будаўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Горваль. |
|