У Літве незадаволены якасцю беларускага цэменту
12.11.2009 12:40
—
Новости Экономики
|
У Літве заяўляюць, што 90% паставак цэменту з Беларусі не адпавядаюць стандартам якасці. Паводле спецыялістаў завода Akmenes cementas - адзінага ў Літве вытворцы цэменту - пра гэта нібыта сведчаць лабараторныя выпрабаванні. Гэта пацвярджае і Дзяржаўная інспекцыя нехарчовых тавараў.
Як паведамляе "БалтИнфо", у сувязі з эканамічным крызісам у Літве адзначаецца падзенне аб'ёмаў будаўніцтва і, адпаведна, скарачаюцца маштабы вытворчасці цэменту. Сёлета спажыванне цэменту ў гэтай краіне скарацілася амаль на палову. Прадукцыя ж беларускіх вытворцаў таннее з кожным месяцам, сцвярджаюць кіраўнікі Akmenes cementas. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Літве заяўляюць, што 90% паставак цэменту з Беларусі не адпавядаюць стандартам якасці. |
|