Дзяржаўны Japan Bank выдзеліў светлагорскаму "Хімвалакну" крэдыт на 5 млрд. іен
21.12.2009
—
Новости Экономики
|
Японскі дзяржбанк Japan Bank выдзеліў светлагорскаму прадпрыемству "Хімвалакно" (Гомельская вобласць) крэдыт на 5 млрд. іен. Пра гэта паведаміў часовы павераны ў справах Японіі ў Беларусі Мацудзакі Кіёсі 21 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.Паводле яго слоў, цырымонія падпісання пагаднення аб выдзяленні крэдыту адбылася яшчэ ў кастрычніку.
"Гэта першае выдзяленне крэдыту японскага ўрада Беларусі", — падкрэсліў дыпламат. Ён паведаміў, што зараз ідуць перамовы пра магчымасць выдзялення яшчэ аднаго крэдыту, аднак не стаў называць суму і патэнцыяльнага пазычальніка. "Нашы бізнесмены зараз імкнуцца рэалізаваць другі праект. Ідуць перамовы, планаў шмат, галоўнае — усё рэалізаваць", — сказаў часовы павераны. Мацудзакі Кіёсі выказаў сваё меркаванне адносна слабай актыўнасці японскіх бізнесменаў на беларускім рынку. Паводле яго слоў, у першыя гады набыцця Беларуссю незалежнасці прадстаўнікі японскага бізнесу даволі шмат наведвалі Беларусь, але актыўна тут працаваць так і не сталі. "Інвеставанне — гэта сур'ёзная праца. Моцна перашкаджае той факт, што Японія і Беларусь знаходзяцца далёка адзін ад аднаго, а таксама тое, што Беларусь — маладая краіна і мы мала адзін аднаго ведаем. Паразумення, як мне здаецца, пакуль недастаткова. Акрамя таго, празрыстасць судовай сістэмы, прадказальнасць палітыкі краіны маюць вялікае значэнне", — сказаў дыпламат. Пры гэтым Мацудзакі Кіёсі падкрэсліў, што беларуска-японскія адносіны "развіваюцца нармальна". Ён адзначыў, што Японія разглядае пытанне аб прызначэнні пасла ў Беларусь, але магчымыя тэрміны называць не стаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Японскі дзяржбанк Japan Bank выдзеліў светлагорскаму прадпрыемству "Хімвалакно" (Гомельская вобласць) крэдыт на 5 млрд. іен. Пра гэта паведаміў часовы павераны ў справах Японіі ў Беларусі Мацудзакі Кіёсі 21 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
|
|