Беларусь можа спыніць транзыт расейскай электраэнэргіі ў Калінінград
04.01.2010
—
Новости Экономики
|
“Белэнэрга” заяўляе, што магчымае спыненьне транзыту расейскай электраэнэргіі ў Калінінградзкую вобласьць. “Да гэтага часу расейскія энэргетычныя кампаніі (…) не ўзгаднілі зь беларускім бокам умовы транзыту электраэнэргіі па тэрыторыі Беларусі для энэргазабесьпячэньня спажыўцоў Калінінградзкай вобласьці і для камэрцыйных паставак у краіны Балтыі. Тым ня менш расейскі бок такі транзыт ажыцьцяўляе, і паводле стану на 4 студзеня 2010 г. аб'ём несанкцыянаванага транзыту склаў каля 39,5 млн квт/г”, — сказана ў распаўсюджанай у панядзелак заяве.“Дадзеныя дзеяньні расійскага боку вымушаюць беларускі бок разглядаць меры па спыненьні несанкцыянаванага камэрцыйнага перамяшчэньня электраэнэргіі празь сеткі беларускай энэргасыстэмы, што можа паставіць пад пагрозу надзейнае энэргазабесьпячэньне спажыўцоў Калінінградзкай вобласьці, у тым ліку насельніцтва”, — сказана ў паведамленьні “Белэнэрга”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Белэнэрга” заяўляе, што магчымае спыненьне транзыту расейскай электраэнэргіі ў Калінінградзкую вобласьць. |
|