У Маскве працягваюцца перамовы аб умовах пастаўкі ў Беларусь расійскай нафты
06.01.2010
—
Новости Экономики
|
6 студзеня ў Маскве працягваюцца перамовы аб умовах пастаўкі ў Беларусь расійскай нафты ў 2010 годзе.Як паведамлялася раней, у складзе беларускай дэлегацыі — старшыня канцэрна "Белнафтахім" Валерый Казакевіч і намеснік міністра эканомікі Анатоль Філонаў. Як заявіў напярэдадні прэс-сакратар прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Цімашэнка, мэта перамоў — канчаткова ўзгадніць пратакол аб унясенні змен у міжурадавае пагадненне ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў ад 12 лютага 2007 года.
У выпадку ўзгаднення экспертамі канчатковага варыянта пратакола для яго падпісання ў Маскву вылеціць першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Афіцыйныя прадстаўнікі ход перамоў не каментуюць. Паводле неафіцыйных звестак, беларускі бок настойвае на сваёй ранейшай пазіцыі — пастаўкі нафты павінны ажыццяўляцца з улікам Мытнага саюза, які ствараецца, а таксама ў межах раней дасягнутых дамоўленасцяў на вышэйшым узроўні. Расійскі бок прапануе пастаўляць у Беларусь бяспошлінна толькі той аб'ём нафты, які неабходны краіне для ўнутранага карыстання, а астатні — абкладаць экспартнай пошлінай. Нагадаем, Беларусь і Расія не падпісалі пагадненне аб умовах пастаўкі нафты ў запланаваны тэрмін — 30—31 снежня. Расія абвясціла аб рашэнні пастаўляць нафту ў Беларусь з 1 студзеня 2010 года, уключаючы ў цану 100% стандартнай экспартнай пошліны. З 3 студзеня расійская нафта паступае на беларускія НПЗ у адпаведнасці з раней заключанымі кантрактамі, паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім". Гэтыя кантракты прадугледжваюць пастаўкі сыравіны ў аб'ёмах, дастатковых для загрузкі беларускіх НПЗ на працягу трох тыдняў. Пасля таго як у Расіі завершацца навагоднія канікулы, прадстаўнікі "Белнафтахіма" маюць намер працягнуць працу па заключэнні кантрактаў з расійскімі нафтавымі кампаніямі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 студзеня ў Маскве працягваюцца перамовы аб умовах пастаўкі ў Беларусь расійскай нафты ў 2010 годзе. |
|