Ці выжыве беларускі рынкавы сацыялізм?
08.01.2010
—
Новости Экономики
|
Сёньняшні Менск, піша амэрыканскае інтэрнэт-выданьне “GlobalPost” , мог бы пакідаць уражаньне ідэальнага кавалку Савецкага Саюзу, але эканамічны спад паказаў шчыліны і ў “рынкавым сацыялізьме Беларусі” Тыя, хто знаёмы з унікальнымі асаблівасьцямі памерлага Савецкага саюзу, – піша аўтарАднак падабенства зь мінулым сягае значна глыбей. “Рынкавы сацыялізм”, які афіцыйна дэкляруюць беларускія ўлады, уяўляе сабой камбінацыю плянавай савецкай эканомікі з тонкім покрывам капіталізму свабоднага рынку. Больш чым дзьве траціны эканомікі, застаюцца пад кантролем дзяржавы. Але ёсьць і адрозьненьні ад СССР. Аляксандар Лукашэнка кіруе адзінаасобна – без камуністычнай партыі. Але яшчэ больш важна тое, што Беларусь сёньня не зьяўляецца недзеяздольнай эканомікай, якой быў Савецкі Саюз перад сваім падзеньнем. Беларусы маюць самы высокі ўзровень жыцьця на прасторы былога СССР, а іх эканоміка ў апошнія 10 гадоў расла на 10% штогод. Беларусы могуць свабодна падарожнічаць і пакідаць краіну, узровень беднасьці зьяўляецца самым нізкім на постсавецкай прасторы, сацыяльная сыстэма захоўвае рысы савецкай, а насельніцтву гарантавана амаль 100-працэнтная занятасьць. Крамы поўныя тавараў з троху абмежаваным асартымэнтам, а вуліцы чыстыя і дагледжаныя дзякуючы цэламу войску дворнікаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёньняшні Менск, піша амэрыканскае інтэрнэт-выданьне “GlobalPost” , мог бы пакідаць уражаньне ідэальнага кавалку Савецкага Саюзу, але эканамічны спад паказаў шчыліны і ў “рынкавым сацыялізьме Беларусі”
|
|