Перамовы аб пастаўках расійскай нафты ў Беларусь ізноў завяршыліся безвынікова. 21.by

Перамовы аб пастаўках расійскай нафты ў Беларусь ізноў завяршыліся безвынікова

08.01.2010 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чарговы раунд перамоў аб пастаўках расійскай нафты ў Беларусь, што прайшлі 7 студзеня ў Маскве, завяршыўся безвынікова.Беларуская дэлегацыя вяртаецца ў Мінск для кансультацый, перамовы могуць прадоўжыцца 8 студзеня ў дыстанцыйным рэжыме, паведамляе РІА Новости са спасылкай на памочніка міністра энергетыкі Расіі Ірыну Есіпаву. Паводле сцвярджэння Есіпавай, адбываецца значнае збліжэнне бакоў па шэрагу пазіцый.

Раней Масква заявіла пра гатоўнасць бяспошлінна паставіць у Беларусь нафту для ўнутранага спажывання (5-6 млн. тон), адзначаючы пры гэтым, што 1 студзеня 2010 года перасталі дзейнічаць паніжаючыя каэфіцыенты. Мінск, указваючы на існаванне Мытнага саюза, настойвае на бяспошлінным увозе ўсёй нафты, якая перапрацоўваецца на беларускіх НПЗ. Паколькі пагадненне не было падпісана да канца года, расійскі бок заявіў, што ўся нафта, якая ўвозіцца ў Беларусь, абкладаецца пошлінай.

Віцэ-прэм'ер расійскага ўрада Ігар Сечын 4 студзеня фактычна пацвердзіў, што першыя два дні новага года нафта ў Беларусь не пастаўлялася. Паводле яго слоў, пытанні паставак вуглевадароднай сыравіны павінны быць урэгуляваныя адмысловымі пагадненнямі ў рамках Мытнага саюза. Прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Сечыным выказаў спадзяванне на хуткае дасягненне дамоўленасцяў "зыходзячы з нашых агульных інтарэсаў і з дзейнага ў Расіі заканадаўства".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговы раунд перамоў аб пастаўках расійскай нафты ў Беларусь, што прайшлі 7 студзеня ў Маскве, завяршыўся безвынікова.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика