Давос нецікавы для афіцыйнага Менску
28.01.2010
—
Новости Экономики
|
У швайцарcкім курортным горадзе Давосе пачаў працу юбілейны, саракавы Ўсясьветны эканамічны форум. Беларусь прагматычна падыходзіць да гэтага мерапрыемства і не перабольшвае яго значнасьць, заяўляюць у МЗС. Калі на мінулым форуме яго ўдзельнікі абмяркоўвалі крызыс, то цяпер галоўнай тэмай застаюцца наступствы крызысу, а таксама сытуацыя на Гаіці. У Давосе сабраліся лідэры краін, кіраўнікі міжнародных арганізацый, мэнэджэры буйнейшых кампаній, вучоныя і экспэрты. Усяго зьбіраюцца наведаць форум каля 2500 тысяч прадстаўнікоў сусьветнай палітычнай і эканамічнай эліты больш чым з 90 краін.Падчас адкрыцьця прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі адзначыў, што ніводная з краінаў ня зможа паасобку прадухіліць новы ўсясьветны фінансавы крызыс і заклікаў усталяваць новыя міжнародныя правілы для банкаў. Мінулы раз прадстаўнікі Беларусі ня бралі ўдзелу ў Давоскім форуме. Паводле прэс-сакратара беларускага МЗС Андрэя Папова, і сёлета ўдзел не плянаваўся: “З нашага пункту погляду, ня трэба неяк перабольшваць яго значнасьць, бо нейкіх эфэктыўных рашэньняў па выпраўленьні эканамічных праблемаў, якія існуюць у сучасным сьвеце, яны не прымаюць. І, наогул, шмат выказвалася думак, калі там ужо такія ўплывовыя асобы прысутнічаюць, шмат эфэктыўней ён мог спрацаваць і ў пляне прагназаваньня надыходзячага эканамічнага крызысу. Таму я такога перабольшанага значэньня гэтаму мерапрыемству не надаваў бы.Таму Беларусь прагматычна падыходзіць да гэтага мерапрыемства”. Інакш прычыны няўдзелу Беларусі ў Давоскім формуе тлумачыць кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка. Ён мяркуе, што ў Беларусі няма палітыкаў цікавых для Эўропы і няма багатых людзей, якія маглі б паехаць самі і запрасіць некалькіх прафэсараў эканомікі. “То бок я бачу прычыну ў такой правінцыйнасьці і яна ёсьць ўстойлівым узнаўленьнем намэнклятуры раённага ўзроўню. Ва ўрадзе, ва ўладзе людзі, сярод якіх мала хто валодае ангельскай мовай. А хадзіць з перакладчыкам там вельмі сорамна. Да таго ж, ці разумеюць яны разнастайнасьць і характар тэмаў, якія там абмяркоўваюцца?! Таму нічога тут дзіўнага няма”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У швайцарcкім курортным горадзе Давосе пачаў працу юбілейны, саракавы Ўсясьветны эканамічны форум. Беларусь прагматычна падыходзіць да гэтага мерапрыемства і не перабольшвае яго значнасьць, заяўляюць у МЗС.
|
|