Аддзелка пад ключ. Кошт жылля для льготнікаў зменіцца не больш як на 10 працэнтаў. 21.by

Аддзелка пад ключ. Кошт жылля для льготнікаў зменіцца не больш як на 10 працэнтаў

12.02.2010 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Колькасць навасёлаў у Беларусі штогод будзе прырастаць. На змену імпартным матэрыялам прыйдуць новыя, высакаякасныя айчынныя. Кватэры, пабудаваныя з дзяржпадтрымкай, будуць здавацца з усёй аддзелкай. Каб больш эфектыўна вырашаць праблему жыллёвай чаргі, плануецца правесці яе рэвізію і ў дадатак разам з ільготным крэдытаваннем актыўна развіваць сістэму будзберажэнняў, а таксама будаваць жыллё для здачы яго ў арэнду па зніжаных стаўках. Такія “жыллёвыя” перспектывы беларусаў прагназуе міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандр СелЯзнЁЎ.

Да 10 мільёнаў

Летась у краіне пабудавалі прыкладна на 700 тысяч квадратных метраў жылля больш, чым у 2008-м. Аднак на чарзе па-ранейшаму стаіць каля 750 тысяч жыхароў краіны. Хаця, на думку міністра, рэальная колькасць чаргавікоў можа быць у некалькі разоў меншай. “Муж і жонка могуць лічыцца на чарзе ў розных арганізацыях, тыя ж вяскоўцы могуць усё жыццё правесці ў службовым жыллі, але заставацца на ўліку”, — тлумачыць ён. Таму цяпер і праводзіцца пэўная рэвізія, каб дзяржорганы маглі мець больш дакладнае ўяўленне аб сітуацыі. Тым не менш чарга застаецца.Практыка наваселляў у голых сценах скончыцца ўжо сёлета. У першым паўгоддзі жыллё для чаргавікоў, як плануецца, будуць здаваць з аддзелкай. Толькі ў рэдкіх выпадках могуць зрабіць выключэнне. “З другога паўгоддзя, — паведаміў Аляксандр Селязнёў, — усё жыллё павінна ўводзіцца з поўнай аддзелкай”.

Газавы фактар

“Аддзелачнае” рашэнне, на думку міністра, не павінна значна адбіцца на сабекошце квадратнага метра, пабудаванага з дзяржпадтрымкай (цяпер гэта 550—600 долараў). У большай ступені павялічыць цану можа павышэнне тарыфаў на газ. Калі гэта адбудзецца, то падаражэе і цэмент. Тым не менш, як прагназуе міністр, сёлета кошт квадратнага метра для чаргавікоў узнімецца не больш як на 10 працэнтаў.Што будзе з камерцыйным жыллём, прагназаваць складана, прызнаўся ён. У свой час за квадратны метр прасілі па 2 тысячы долараў. Потым цана ўпала амаль удвая. А зараз прапануюць не менш як за 1,3 тысячы. Усё вызначаецца суадносінамі попыту і прапановы.

Арэнда па кішэні

Паскорыць ліквідацыю жыллёвай чаргі плануецца з дапамогай так званага муніцыпальнага жылля, якое будзе здавацца ў арэнду па даступных стаўках. “Гэта важны кірунак”, — лічыць Аляксандр Селязнёў.  Першай маштабнай “ластаўкай” у гэтым будзе пасёлак энергетыкаў у Астравецкім раёне. Там прадугледжаны новы мікрараён на 300 тысяч квадратных метраў.Справа гэта няпростая. На шмат гадоў прыцягнуць дзяржаўныя сродкі вельмі складана. Тым не менш, як прагназуе міністр, “у 2011—2012 гадах можа пачацца будаўніцтва жылля для здачы ў арэнду ў сталіцы, абласных цэнтрах, а потым і ў малых гарадах”.

На спадарожнай арбіце

Колькасць жыхароў у Мінску ўжо каля 1,8 мільёна чалавек. Амаль што 250 тысяч знаходзяцца на ўліку як маючыя патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Таму, каб вырашыць праблему, у далейшым у Мінску па-ранейшаму збіраюцца шмат будаваць. Але ўсё больш наваселляў будзе адбывацца за сталічнай кальцавой аўтадарогай.Непадалёк ад Мінска, у прыватнасці, плануецца вы-дзеліць плошчы пад размяшчэнне 5—7 тысяч катэджаў. Шмат дамоў пабудуюць у дзевяці гарадах-спадарожніках, якія знаходзяцца ў 50-кіламетровым прысталічным радыусе. Піянерам у гэтай праграме стануць Смалявічы. Там ужо выдзелілі пляцоўкі для ўзвядзення 1—1,3 мільёна квадратных метраў жылля. Вядзецца падрыхтоўка дакументаў таксама для Заслаўя і Дзяржынска.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасць навасёлаў у Беларусі штогод будзе прырастаць. На змену імпартным матэрыялам прыйдуць новыя, высакаякасныя айчынныя. Кватэры, пабудаваныя з дзяржпадтрымкай, будуць здавацца з усёй аддзелкай. Каб больш эфектыўна вырашаць праблему жыллёвай чаргі, плануецца правесці яе рэвізію і ў дадатак разам з ільготным крэдытаваннем актыўна развіваць сістэму будзберажэнняў, а таксама будаваць жыллё для здачы яго ў арэнду па зніжаных стаўках. Такія “жыллёвыя” перспектывы беларусаў прагназуе міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандр СелЯзнЁЎ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика