Ці знікнуць са сталічных вуліц гандляры-нелегалы?
16.02.2010 11:19
—
Новости Экономики
|
З 23 лютага ў Мінску плануецца ўзмацніць барацьбу з грамадзянамі, якія займаюцца незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Дадатковым важкім “аргументам” стануць штрафы, памер якіх з гэтага дня вырасце ў некалькі разоў.
Цяпер, як патлумачыў Сталічныя ўлады ўжо вызначылі магчымыя напрамкі рэйдаў. Вопыт мінулых гадоў падказвае: найбольш прыцягальнымі для вулічнага гандлю з’яўляюцца пляцоўкі ля вялікіх магазінаў, падземных пераходаў, станцый метро. Летась прадстаўнікі МНС у сталіцы правялі каля 3 тысяч праверак, па выніках якіх склалі прыкладна паўтысячы пратаколаў на гандляроў-нелегалаў. Незарэгістраваная прадпрымальніцкая дзейнасць абышлася парушальнікам дорага: “шэрыя” гандляры страцілі звыш 112 мільёнаў рублёў. Між тым, як адзначаюць у МНС, у цэлым па Беларусі ў апошні час усё больш прадпрымальнікаў выходзяць з ценю. Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў і малых прадпрыемстваў вырасла ўжо да 300 тысяч. Летась ад іх паступіла ў бюджэт каля 6 трыльёнаў рублёў, што складае прыкладна 16 працэнтаў даходнай часткі бюджэту. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 23 лютага ў Мінску плануецца ўзмацніць барацьбу з грамадзянамі, якія займаюцца незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасцю. |
|