Беларусь ставіць пад пытаньне мэтазгоднасьць існаваньня Мытнага саюзу. 21.by

Беларусь ставіць пад пытаньне мэтазгоднасьць існаваньня Мытнага саюзу

19.02.2010 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле кіраўніцтва Беларусі, пры захаваньні мыта на нафту мэтазгоднасьць існаваньня Мытнага саюзу ставіцца пад пытаньне.Зьбіраньне мыта на расейскую нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, супярэчыць базавым прынцыпам адзінай мытнай прасторы, заявіў намесьнік дырэктара дэпартамэнту зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Міністэрства замежных спраў Антон Кудасаў.
Як падае БелаПАН, чыноўнік на прэс-канфэрэнцыі ў Менску нагадаў, што цяпер пастаўкі сырой нафты ў Беларусь рэгулююцца беларуска-расейскім міжурадавым пратаколам ад 27 студзеня 2010 году, які "легалізуе прымяненьне расейскім бокам гэтага мыта". "Гэты пратакол не адпавядае прававой базе Мытнага саюзу і тым дакумэнтам, якія прынятыя ў сувязі з рашэньнем прэзыдэнтаў Беларусі, Расеі і Казахстана стварыць адзіную мытную тэрыторыю з 1 ліпеня 2010 года", — падкрэсьліў Кудасаў.

Кудасаў таксама пракамэнтаваў інфармацыю некаторых расейскіх СМІ аб магчымым увядзеньні Расеяй увазнога мыта на прыродны газ. "Увядзеньне мыта памеру на прыродны газ, які пастаўляецца ў Беларусь, будзе зьяўляцца прамым парушэньнем дзеючых пагадненьняў паміж бакамі", — заявіў ён.

Паводле яго меркаваньня, неабходна правесьці трохбаковыя перамовы, якія павінны прывесьці да зразумелай сыстэмы экспарту нафты з Расіі ў Беларусь і Казахстан без зьбіраньня мыта. "Я спадзяюся, што такія перамовы найбліжэйшым часам будуць праведзены", — заявіў прадстаўнік МЗС.

Пры гэтым ён дадаў, што перамоўны працэс "будзе складаны".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле кіраўніцтва Беларусі, пры захаваньні мыта на нафту мэтазгоднасьць існаваньня Мытнага саюзу ставіцца пад пытаньне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика