"Газпром" пералічыў апошнія 625 млн. долараў за акцыі "Белтрансгазу"
25.02.2010
—
Новости Экономики
|
Мінск, 24 лютага. Расійскае ААТ "Газпром" пералічыла апошнія 625 млн. долараў ЗША за акцыі ААТ "Белтрансгаз" і цяпер валодае 50% акцый беларускага прадпрыемства.Апошні плацеж быў ажыццёўлены 24 лютага, паведаміла РІА "Новости" са спасылкай на ўпраўленне інфармацыі расійскага газавага холдынгу.
Дагавор куплі-продажу 50% акцый ААТ "Белтрансгаз" за 2,5 млрд. долараў роўнымі далямі на працягу чатырох гадоў быў заключаны ААТ "Газпром" і Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Беларусі ў маі 2007 года. Апошні транш павінен быў паступіць да 20 лютага, аднак гэтага не здарылася ў сувязі з выхаднымі днямі ў Расіі (20—23 лютага). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінск, 24 лютага. Расійскае ААТ "Газпром" пералічыла апошнія 625 млн. долараў ЗША за акцыі ААТ "Белтрансгаз" і цяпер валодае 50% акцый беларускага прадпрыемства.
|
|