Рада дырэктараў МВФ завяршае агляд праграмы па Беларусі. 21.by

Рада дырэктараў МВФ завяршае агляд праграмы па Беларусі

26.03.2010 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду можна зацьвердзіць 26 сакавіка выдзяленьне апошняй часткі крэдыту на суму каля $ 700 млн.“Чакаецца, што будзе прынята рашэньне завершыць фінальны агляд і выдзеліць апошні транш крэдыту”, — паведаміла сталая прадстаўніца МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна.

“Чакаецца, што рашэньне Рады дырэктараў будзе станоўчым”, дадала яна.

3—16 лютага місія МВФ дасягнула пагадненьня з уладамі Беларусі аб завяршэньні фінальнага, чацьвёртага, агляду праграмы stand-by. МВФ пацьвердзіў, што ўлады Беларусі паводле стану на канец сьнежня выканалі ўсе заплянаваныя крытэры праграмы і правялі належныя структурныя пераўтварэньні.

Разьлічаная на 15 месяцаў дамоўленасьць зь беларускім урадам была зацьверджаная Выканаўчай радай МВФ у студзені 2009 году. У чэрвені аб’ём фінансавай падтрымкі быў даведзены да 3,5 мільярда.

Першую частку крэдыту ў памеры 800 мільёнаў даляраў Беларусь атрымала год таму, другі транш (блізу 700 мільёнаў даляраў) паступіў у ліпені 2009-га.

Да канца мінулага году Беларусь яшчэ двойчы атрымлівала сродкі — адпаведна ў памеры 700 мільёнаў і 688 мільёнаў.

Агульная сума грошай, атрыманых ад МВФ, наблізілася да 2 мільярдаў 900 мільёнаў даляраў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду можна зацьвердзіць 26 сакавіка выдзяленьне апошняй часткі крэдыту на суму каля $ 700 млн.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика