Рэверс на аверс. 21.by

Рэверс на аверс

31.03.2010 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Украіна праяўляе цікавасць да паставак нафты з Венесуэлы у Беларусь

Паміж намі, суседкамі, шмат агульнага — і межы, і гісторыя, і планы на будучыню. Наша ўзаемадзеянне куды больш глыбокае, чым проста ўзаемныя матэрыяльныя інтарэсы. Гэта нейкая ментальная супольнасць. І гуманітарны аспект супрацоўніцтва заўжды вельмі моцны.

— Нам хацелася б, каб беларуская мова, літаратура, культура, былі больш актыўна прадстаўленыя, прыкметныя ва Украіне, — зазначыў пасол Украіны ў Беларусі Ігар ЛІХОВЫ падчас сустрэчы з журналістамі. — Летась адкрыты Цэнтр беларускай культуры і мовы ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі. Сёлета, я ў гэта веру, у Кіеве будзе адкрыты помнік Уладзіміру Караткевічу.

Ён рызыкуе з'явіцца ва ўкраінскай сталіцы нават раней, чым у беларускай...

Двухбаковыя кантакты на палітычным узроўні таксама абяцаюць быць цеснымі і трывалымі. У хуткім часе чакаецца візіт у Беларусь нядаўна абранага прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. Адметна, што нашу дзяржаву ўкраінскі лідар наведае адной з першых. Мінск стане трэцяй па ліку сталіцай у графіку міжнародных візітаў кіраўніка украінскай дзяржавы — пасля Брусэля і Масквы. Гэты факт украінскі дыпламат ацэньвае як "вельмі станоўчы сігнал".

На гэты год, паводле яго слоў, намечаныя маштабныя планы — аднавіць той рэкордны ўзровень таваразвароту, які быў дасягнуты ў 2008 годзе (летась жа ён скараціўся на 38 адсоткаў і склаў каля трох мільярдаў долараў, да канца года падзенне сышло на нуль, а ў студзені-лютым 2010 года назіраўся значны рост). Вырашыць шэраг пытанняў па ўмацаванні базы для стварэння сумесных прадпрыемстваў.

— Вельмі важна адстаяць сваю пазіцыю перад ЕС у праграме Усходняга партнёрства, дзе ўсе павінны быць роўныя, арганізаваныя, адказныя, — мяркуе кіраўнік дыпмісіі.

У рамках партнёрства ён згадаў праекты экалагічнага, культурнага плана, па забеспячэнні транспартных камунікацый у галіне энергетычнай бяспекі.

Паводле слоў дыпламата, Украіна бачыць свой інтарэс у пастаўках нафты з Венесуэлы ў Беларусь. Ён мяркуе, што гэта стане прадметам дэталёвага абмеркавання падчас чарговага пасяджэння міждзяржаўнай камісіі. А сам танны шлях нафты з порта Адэса на беларускія НПЗ, на думку дыпламата, пралягае праз трубаправод "Адэса—Броды".

— Ён не патрабуе ніякіх асаблівых тэхнічных зменаў і грашовых уліванняў. Варта толькі атрымаць гарантыю паступлення нафты і пераключыць у аверсны рэжым.

Дарэчы, гэты рэжым ужо апрабаваны: летась упершыню трубаправод "Адэса—Броды" запрацаваў па адной лініі і ў аверсным рэжыме.

Альтэрнатыва — чыгуначны шлях. Пасол не выключае пры гэтым, што Беларусь атрымае права на тарыфныя льготы пры транспарціроўцы, аднак заўважае, што гэта пытанне не столькі дыпламатыі, колькі эканомікі, транспартнага сектара. Кіраўнік дыпмісіі адзначыў таксама, што ўкраінскія НПЗ не загружаныя і тут ён таксама бачыць магчымасці для супрацоўніцтва з беларускім бокам.

— Дыверсіфікацыя энергапаставак — гэта не абавязкова адмоўны адказ сваім папярэднім партнёрам, — адзначае дыпламат. — Гэта перш за ўсё павышэнне гарантыі бяспекі сваёй краіны — і эканамічнай, і энергетычнай. Слова "дыверсіфікацыя" сёння не толькі моднае, але і надзвычай актуальнае.

У энергетычнай сферы ёсць зацікаўленасць таксама ў пастаўках электраэнергіі ў Беларусь, гэтак жа, як і ў транзіце ў Літву. Яны застаюцца вельмі важным кірункам супрацоўніцтва, на думку пасла. "У Беларусі ёсць свае погляды — яна хацела б быць не толькі звяном, якое звязвае, але і ўдзельнікам працэсу", — падкрэслівае дыпламат. Ён канстатуе, што ва Украіны ёсць і іншыя шляхі пастаўкі электраэнергіі ў Літву — праз Польшчу ці Расію, аднак прызнаецца таксама, што шлях праз Беларусь "для нас застаецца вельмі перспектыўным, ўзаемакарысным і надзейным".

А ў адваротным боку — з Беларусі ва Украіну — пойдзе цукар. Сёння Украіна мае патрэбу ў такой прадукцыі, і на думку пасла, вельмі добра, што "гэта часовая патрэба накладаецца на магчымасць паставак з Беларусі". Навошта закупляць здалёк, калі гэта з лішкам ёсць у суседняй краіне, — задаецца рэзонным пытаннем дыпламат. Гутарка ішла аб пастаўках 100 тыс. тон беларускага цукру ва Украіну. Справы суседскія, справы двухбаковыя...

Зоя ВАРАНЦОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паміж намі, суседкамі, шмат агульнага — і межы, і гісторыя, і планы на будучыню. Наша ўзаемадзеянне куды больш глыбокае, чым проста ўзаемныя матэрыяльныя інтарэсы. Гэта нейкая ментальная супольнасць. І гуманітарны аспект супрацоўніцтва заўжды вельмі моцны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика