“Чорнае золата” з Вэнэсуэлы — па цане жоўтага?
31.03.2010
—
Новости Экономики
|
Да лета павінны быць адпрацаваныя лягістычныя шляхі пастаўкі вэнэсуэльскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы. Аляксандар Лукашэнка паставіў задачу перад урадам, каб быў задзейнічаны перадусім трубаправодны транспарт, а да перапрацоўкі далучаны ня толькі Мазырскі НПЗ, як плянавалася раней, але і Наваполацкі.Плянуецца, што ўжо сёлета з Вэнэсуэлы будзе дастаўлена 4 мільёны тон нафты, аднак у агляднай пэрспэктыве штогадовы аб’ём мае скласьці ня меней за 10 мільёнаў тон. Ці здолее заморскае “чорнае золата” стаць альтэрнатывай расейскаму? І ці ня будзе вэнэсуэльская нафта насамрэч па залатой цане?
Перад дзяржаўнымі экспэртамі акрэсьленая задача ацаніць усе магчымыя маршруты транспартаваньня вэнэсуэльскай нафты на тэрыторыю Беларусі. Схема ўзаемазалікаў праз рэалізацыю сыравіны на лацінаамэрыканскім рынку ў дадзеным выпадку не разглядаецца. Дэкляраваная мэта — загрузка нафтаперапрацоўчых заводаў менавіта сыравінай з Вэнэсуэлы. Дзеля гэтага трэба пралічыць эфэктыўнасьць транспартных калідораў: праз тэрміналы Літвы і Латвіі — з аднаго боку, і Ўкраіны — з другога. “Такая нафта ня можа быць таннай з улікам хоць бы таго, што яна будзе дастаўляцца танкерамі. Як можна меркаваць, гэта больш палітычны праект, чым эканамічны. Справа ў тым, што ў любым выпадку нафта пойдзе праз тэрыторыю некалькіх краінаў, а кожная краіна таксама будзе імкнуцца на гэтым зарабіць. А значыць, кошт чарговым разам павялічваецца. Мяркую, што схема распрацоўваецца з такім падтэкстам, каб улічыць інтарэсы непасрэдна Чавэса і Лукашэнкі. Нічые больш інтарэсы тут ня ўлічваюцца”.
“Пакуль складана казаць, як будзе падавацца нафта, якім транспартам, як увогуле будзе рэалізоўвацца задума наконт падачы сыравіны. Але калі бакі ўсё ж дамовяцца, то не выключаю, што першы час будзе задзейнічаная перадусім чыгунка ад Адэсы да Мазыра. Надалей можа быць і нафтаправод праз Броды. Але ў любым выпадку ўжо ёсьць некалькі варыянтаў падачы нафты, бо тэрмінал у Ільічоўску падрыхтаваны для таго, каб прыняць неабходную колькасьць нафты для таго ж Мазыра. Аднак відавочна, што сядзець выключна на расейскай нафце небясьпечна. Таму што нафта ў Расеі заканчваецца, пра гэта трэба таксама памятаць. Думаю, празь які дзясятак гадоў пра расейскую нафту можна будзе толькі згадваць. Таму трэба шукаць новыя крыніцы і загадзя дамаўляцца пра тое, якім чынам яна паступала б”. “Зараз жа Казахстан вельмі моцна зацікаўлены ў пашырэньні рынку збыту — як краіна зь лішкавай вытворчасьцю нафты. Ім дзесьці парадку 60 мільёнаў тон (калі нават ня больш) патрэбна экспартаваць, тым часам як беларускія патрэбы крыху перавышаюць 20 мільёнаў. І яны зараз у рамках Мытнага саюзу спрабуюць даціснуць Расею з тым, каб можа было выбудаваць маршрут паставак ці, зноў жа, выкарыстаць нейкую заліковую ці транспартную схему зь Беларусьсю. То бок геапалітыка вельмі цікавая, і патэнцыйна тут шмат цікавых рэчаў. Да таго ж (але гэта пакуль на ўзроўні вопытных распрацовак) зьявілася тэхналёгія атрыманьня вадкага паліва з вугалю. Яе ў свой час спрабавалі запусьціць нават яшчэ ў нацысцкай Нямеччыне, але тады яна падалася ня вельмі цікавай. Але якраз зараз пайшлі другасныя навацыі, дзякуючы якім, калі атрымаецца, увесь рэгіён можа адвязацца ад расейскай залежнасьці”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да лета павінны быць адпрацаваныя лягістычныя шляхі пастаўкі вэнэсуэльскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы. Аляксандар Лукашэнка паставіў задачу перад урадам, каб быў задзейнічаны перадусім трубаправодны транспарт, а да перапрацоўкі далучаны ня толькі Мазырскі НПЗ, як плянавалася раней, але і Наваполацкі. |
|