Курс даляра застаўся на адзнацы 2.980 рублёў
09.04.2010 01:46
—
Новости Экономики
|
Курс даляра ЗША на таргах Беларускай валютна‑фондавай біржы 8 красавіка застаўся на адзнацы 2.980 рублёў.
Паводле БФВБ, попыт склаў 74 млн. 830 тыс. даляраў, прапанова — 82 млн. 691 тыс., аб’ём — 82 млн. 691 тыс. Курс еўра знізіўся з 3.987 да 3.966 рублёў, што з’яўляецца самым нізкім значэннем пасля 26 лютага. Аб’ём таргоў склаў 14 млн. 919 тыс. еўра, попыт — 14 млн. 919 тыс., прапанова — 16 млн. 820 тыс. Курс расійскага рубля паменшыўся на 0,37 рубля да адзнакі 101,37. Попыт склаў 385 млн. 308 тыс., прапанова — 391 млн. 637 тыс., аб’ём — 385 млн. 308 тыс. Курс кошыка валют да беларускага рубля знізіўся на 0,30% і на 9 красавіка складае 1.062,06 рубля, што з’яўляецца мінімальным паказчыкам пасля 13 сакавіка. З пачатку года курс кошыка вырас на 2,49%, даляра — на 4,09%, расійскага рубля — на 7,08%, еўра — зменшыўся на 3,41%. На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%. Аўтар: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Курс даляра ЗША на таргах Беларускай валютна‑фондавай біржы 8 красавіка застаўся на адзнацы 2.980 рублёў. Паводле БФВБ, попыт склаў 74 млн. 830 тыс. даляраў,...
|
|