Лукашэнка ўнёс змены ва ўмовы рэгулявання рынку рыбнай і марской прадукцыі
26.04.2010 14:26
—
Новости Экономики
|
Унесены змены ва ўмовы рэгулявання рынку рыбнай і марской прадукцыі ў Беларусі. Такое рашэнне ўтрымліваецца ва ўказе прэзідэнта № 194 ад 21 красавіка 2010 года, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнет‑партале.
Функцыя рэгулявання рыбнага рынку перадаецца ад Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання. Пакінута выключнае права дзяржавы на імпарт прэснаводнай рыбы, прадукты перапрацоўкі рыбы і морапрадуктаў. Іх імпартам будуць займацца юрсобы, якія перамаглі на конкурсе. Марскую свежамарожаную рыбу зараз змогуць імпартаваць любыя юрасобы без правядзення конкурсу. Палажэнне аб конкурсе таксама зацверджана гэтым указам. Для арганізацыі правядзення конкурсаў па рашэнні прэзідэнта ствараецца міжведамасная камісія, склад якой зацвярджаецца прэзідэнтам. Міжведамасная камісія да 1 лістапада года, які папярэднічае году, у якім будзе ўвозіцца гэтая прадукцыя, арганізуе правядзенне конкурсу і вызначае яго пераможцаў. Апрача таго, дакументам прадугледжана,што дзяржаўнае гандлёва‑прамысловае унітарнае прадпрыемства «Белрыба» (Мінск), рэспубліканскае вытворча‑гандлёвае унітарнае прадпрыемства «Магілёўскі рыбакомплекс» і рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Гомельскі рыбакомплекс» перадаюцца ў камунальную ўласнасць Мінска, Магілёўскай і Гомельскай абласцей адпаведна. Перадача прадпрыемстваў будзе ажыццёўлена на працягу двух месяцаў. Балансавы кошт маёмаснага комплексу прадпрыемства «Белрыба» на 1 студзеня 2010 года складаў 104 млрд. 676 млн. рублёў, «Магілёўскага рыбакомплексу» — 14 млрд. 349 млн. рублёў, «Гомельскага рыбакомплексу» — 7 млрд. 442 млн. рублёў. У камунальную ўласнасць Гродзенскай вобласці перадаецца 570.459 акцый адкрытага акцыянернага таварыства «Гроднарыба» намінальным коштам 3.000 рублёў на агульную суму 1 млрд. 711 млн. 377 тыс. рублёў, у тым ліку 569.933 акцыі, якія знаходзяцца ў аператыўным кіраванні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, і 526 акцый, якія знаходзяцца ва ўладанні і распараджэнні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. У камунальную ўласнасць Магілёўскай вобласці перадаецца 750.882 акцыі адкрытага акцыянернага таварыства «Рыбны рад» (Бабруйск), якія знаходзяцца ў аператыўным кіраванні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, намінальным коштам 1.200 рублёў на агульную суму 901 млн. 58 тыс. 400 рублёў. Указ увойдзе ў сілу 1 ліпеня 2010 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Унесены змены ва ўмовы рэгулявання рынку рыбнай і марской прадукцыі ў Беларусі. Такое рашэнне ўтрымліваецца ва ўказе прэзідэнта № 194 ад 21 красавіка 2010 года,... |
|