Рыбаловы-аматары могуць прапанаваць альтэрнатыўны праект правілаў. 21.by

Рыбаловы-аматары могуць прапанаваць альтэрнатыўны праект правілаў

27.04.2010 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь уважліва вывучае вынікі абмеркавання ў сродках масавай інфармацыі, у тым ліку і ў інтэрнэце, прапаноў па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у дзейныя Правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства.

"Мы ўдзячныя ўсім рыбаловам-аматарам за іх актыўную пазіцыю і выказаныя прапановы па пытанні, што абмяркоўваецца. Яны намі абагульнены і накіраваныя ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншыя зацікаўленыя органы дзяржаўнага кіравання. Падчас абмеркавання ўнесеныя шматлікія прапановы па прынцыповаму змяненню падыходаў да арганізацыі аматарскага рыбалоўства ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку і па ўвядзенні "фіш-картак", паведамілі нам у Дзяржінспекцыі. Спадзяемся, у агульны пералік водгукаў нераўнадушных грамадзян патрапілі і публікацыі "Звязды", у якіх чытачы выказалі сваё катэгарычнае "не" магчымаму адраджэнню выкарыстання "традыцыйных нацыянальных прыладаў лоўлі", што зараз знаходзяцца пад забаронай як браканьерскія.

Дзяржаўная інспекцыя прапануе таксама актыўным рыбаловам-аматарам распрацаваць і прапанаваць свой альтэрнатыўны варыянт правілаў рыбалоўства, які б улічваў сусветны вопыт у гэтым пытанні, а таксама асаблівасці беларускай прыроды і менталітэту нашых жыхароў.

"У распрацаваным праекце мяркуем мэтазгодным выпрацаваць дакладны юрыдычны механізм і эканамічныя асновы захавання і павялічэння рыбных рэсурсаў вадаёмаў і вадацёкаў рэспублікі, а таксама развіцця актыўнага адпачынку грамадзян краіны і турыстаў. Дзяржаўная інспекцыя пасля прапрацоўкі з адпаведнымі ведамствамі гатовая ўнесці ўказаны праект правілаў на ўсеагульнае абмеркаванне".

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь уважліва вывучае вынікі абмеркавання ў сродках масавай інфармацыі, у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика