Намміністра эканомікі: Беларусь можа знізіць закуп расійскай нафты на чвэрць. 21.by

Намміністра эканомікі: Беларусь можа знізіць закуп расійскай нафты на чвэрць

28.04.2010 19:41 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пастаўка расейскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ў 2010 годзе можа зьнізіцца да 15,8 мільёна тонаў — пра гэта, як паведамляе «Інтэрфакс», заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску намесьнік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў.

Ён патлумачыў, што названую колькасьць нафты вызначылі заводы, зыходзячы з патрэбаў эфэктыўнай перапрацоўкі і максымальнага выхаду сьветлых нафтапрадуктаў. У апошнія гады беларускія заводы перапрацоўвалі парадку 20 мільёнаў тонаў нафты за год.

Паводле Філонава, аб’ём 15,8 млн тонаў цалкам улічвае заплянаваныя аб’ёмы бязмытнай нафты — 6,3 млн тонаў у 2010 годзе. «Заводы лічаць, што так можна працаваць: рабіць мікс, да бязмытнай нафты дазакупляць мытную, што й рабілася ў першым квартале», — сказаў намесьнік міністра эканомікі.

Пры гэтым ён падкрэсьліў, што перапрацоўка мытнай нафты ў поўным аб’ёме, з улікам глыбіні перапрацоўкі на беларускіх заводах, немэтазгодная з эканамічнага гледзішча.

«У варунках зьмешанай перапрацоўкі мытнай і бязмытнай нафты ў першым квартале Мазырскі НПЗ забясьпечыў дадатную рэнтабэльнасьць перапрацоўваньня нафты. „Нафтан“ закончыў першы квартал зь невялікімі стратамі — адмоўная рэнтабэльнасьць склала 0,5%», — паведаміў Філонаў.

Ён таксама паінфармаваў, што на пачатку 2010 году дадатнае для Беларусі сальда паміж імпартам нафты і экспартам нафтапрадукцыі склала 65 мільёнаў даляраў.


Радыё «Свабода»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика