За першы квартал аб'ём выдачы банкамі крэдытаў эканоміцы вырас на 40%. 21.by

За першы квартал аб'ём выдачы банкамі крэдытаў эканоміцы вырас на 40%

30.04.2010 15:07 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За студзень—сакавік 2010 года банкі выдалі крэдытаў эканоміцы ў беларускіх рублях і замежнай валюце на суму амаль 21,6 трлн. рублёў, што на 38% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Такія звесткі былі абнародаваны 28 красавіка на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка, якое правёў яго старшыня Пётр Пракаповіч.

Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка, на пасяджэнні адзначалася, што з улікам фактычнай сітуацыі ў нацыянальнай эканоміцы, дынамікі валютнага і дэпазітнага рынкаў галоўны банк краіны прыняў меры па далейшым патанненні крэдытных рэсурсаў. Так, у сакавіку гэтага года стаўка па новых тэрміновых дэпазітах у рублях склалася на ўзроўні 16,1% гадавых, што на 1,6% ніжэй, чым у студзені. Аб"яўленая сярэдняя працэнтная стаўка па новых крэдытах банкаў у беларускіх рублях склалася на ўзроўні 19,6% гадавых, знізіўшыся ў параўнанні са студзенем на 0,9%.

Аб"ём прыцягнутых грашовых сродкаў насельніцтва за першы квартал гэтага года ўзрос на 1,57 трлн. рублёў, ці на 8,4%, і склаў 20,33 трлн. рублёў. У сярэднім на аднаго жыхара краіны на 1 красавіка прыпадала 2 млн. 144,1 тыс. рублёў зберажэнняў, размешчаных у банкаўскіх укладах і ашчадных сертыфікатах, што эквівалентна 720 доларам ЗША. У дачыненні да супастаўнай даты мінулага года гэты паказчык узрос на 540,7 тыс. рублёў, ці ў 1,34 разу.

Працягваў развівацца патэнцыял нацыянальнага банкаўскага сектара. Аб"ём статутнага фонду банкаў на 1 красавіка склаў 9,6 трлн. рублёў і за студзень—сакавік павялічыўся на 40,4 млрд. рублёў. Актывы банкаўскага сектара ўзраслі на 4,2%, ці на 3,5 трлн. рублёў, і склалі 86,76 трлн. рублёў.

Як адзначалася на пасяджэнні, ва ўмовах развіцця пазітыўных тэндэнцый у нацыянальнай і замежнай эканоміцы і надалей найважнейшыя задачы грашова-крэдытнай палітыкі засяроджваюцца на паскарэнні тэмпаў эканамічнага росту Беларусі.

Курсавая палітыка па-ранейшаму будзе накіравана на падтрыманне стабільнага курсу беларускага рубля да кошыку замежных валют з мэтай забеспячэння спрыяльных умоў знешняга гандлю і павышэння канкурэнтаздольнасці айчынных вытворцаў на знешніх рынках.

Працэнтная палітыка будзе арыентавана на зніжэнне агульнага ўзроўню працэнтных ставак у эканоміцы пры ўмове забеспячэння фінансавай стабільнасці. На працягу другога квартала 2010 года мяркуецца зніжэнне стаўкі рэфінансавання да яе верхняй гадавой прагнознай мяжы — 12% гадавых. Гэта павінна павысіць даступнасць крэдытных рэсурсаў для гаспадарчых суб"ектаў і створыць умовы для паскарэння росту эканомікі.


Аляксей Арэшка, БелаПАН

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За студзень—сакавік 2010 года банкі выдалі крэдытаў эканоміцы ў беларускіх рублях і замежнай валюце на суму амаль 21,6 трлн. рублёў, што на 38% больш, чым за аналагічны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика