Першы састаў з венесуэльскай нафтай заўтра прыбудзе ў Мазыр. 21.by

Першы састаў з венесуэльскай нафтай заўтра прыбудзе ў Мазыр

01.05.2010 16:08 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першы чыгуначны састаў з венесуэльскай нафтай адправіўся сёння раніцай з Адэсы ў Беларусь. Састаў з 57 вагонаў, у якіх знаходзіцца 4,413 тыс.тон венесуэльскай нафты, адбыў з Адэсы ў 7.14.

Плануецца, што ў Мазыр ён прыбудзе раніцай заўтрашняга дня, 2 траўня. Чакаецца, што сёння ў другой палове дня ў Беларусь адправіцца другі састаў пробнай партыі венесуэльскай нафты гатунку «Санта-Барбара».

У цэлым у перавозцы будзе задзейнічана каля 20 саставаў. Кожныя суткі з Адэсы ў Мазыр будуць адпраўляцца па 2. Агульны аб"ём пробнай партыі венесуэльскай нафты, якая паступіць у Беларусь, складзе 80 тыс.т.

Нагадаем, што дамоўленасць аб пастаўках нафты была дасягнутая ў сакавіку 2010 года на сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Венесуэлы ў Каракасе. Танкер з пробнай партыяй адбыў з Венесуэлы 2 красавіка. Рэнтабельнасць транспарціроўкі венесуэльскай нафты ў Беларусь праз адэскі порт дэталёва разлічваецца эканамістамі. У выпадку спрыяльнага завяршэння эксперыменту паводле дамоўленасцяў дзвюх краін грузапаток можа складаць да 4 млн.т у год. Беларусь і Украіна ўжо падрыхтавалі міжурадавае пагадненне па транзіце нафты з Венесуэлы.


БелТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння раніцай ён накіраваўся ў Беларусь з Адэсы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика