Тарыф на транзіт нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі з Расіі павышаецца 1 ліпеня на 12,7%
07.05.2010 13:34
—
Новости Экономики
|
і складзе 1,6 даляра за тону, перамешчаную на 100 кіламетраў.
Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі № 79 ад 29 красавіка 2010 года «Аб тарыфе на паслугі па транспарціроўцы нафтапрадуктаў па магістральных нафтапрадуктаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Як паведамляе прэс‑служба Мінэканомікі, пастанова прынята ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемадзеянні пры эксплуатацыі магістральных нафтапрадуктаправодаў, размешчаных на беларускай тэрыторыі, ад 8 чэрвеня 2004 года. Раней тарыфы на транзіт нафтапрадуктаў у Беларусі павышаліся 1 студзеня 2010 года на 4,4% (да 1,42 долара за тону на 100 км). Транспарціроўку расійскіх нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі ажыццяўляе »Захад‑Транснафтапрадукт», даччынае прадпрыемства расійскай АК «Транснефцепрадукт». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
і складзе 1,6 даляра за тону, перамешчаную на 100 кіламетраў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі № 79 ад 29 красавіка 2010 года «Аб тарыфе на...
|
|