Іран інвестуе $55 мільёнаў у другую фазу вытворчасці «Самандаў». 21.by

Іран інвестуе $55 мільёнаў у другую фазу вытворчасці «Самандаў»

07.05.2010 14:38 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Іранская дэлегацыя на чале з міністрам прамысловасці Алі Акбар Мехраб"янам адклала падпісанне інвестыцыйнага дагавора, які

прадугледжвае будаўніцтва ў пасёлку Абчак Мінскага раёну цэхаў па зварцы і афарбоўцы кузаваў для легкавых аўтамабіляў «Саманд»

. Меркавалася, што ў чацвер будзе закладзена капсула ў падмурак прамысловай новабудоўлі. Аднак пасля працяглых перамоў урачыстае мерапрыемства было адмененае.

Не выключана, што інвестыцыйная дамова коштам у $55 мільёнаў будзе падпісаная літаральна на днях. Прынамсі міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Радзевіч паабяцаў, што паперы будуць падпісаныя 7 або 8 траўня.

Па словах прадстаўнікоў іранскай дэлегацыі, падпісанне не адбылося з-за нязначных рознагалоссяў бакоў.


ЯВ, паводле tut.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэхі па зварцы і афарбоўцы з'явяцца ў пасёлку Абчак Мінскага раёну.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика