Мінэнерга РФ лічыць цікавымі прапановы Лукашэнкі па продажы кантрольных пакетаў акцый «Белтрансгаза» і НПЗ. 21.by

Мінэнерга РФ лічыць цікавымі прапановы Лукашэнкі па продажы кантрольных пакетаў акцый «Белтрансгаза» і НПЗ

28.05.2010 12:28 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінэнерга РФ лічыць цікавымі прапановы Аляксандра Лукашэнкі перадаць Расіі кантрольны пакет акцый газатранспартнага прадпрыемства «Белтрансгаз» у абмен на танны газ, а таксама прадаць долі ў беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах у абмен на бяспошлінную нафту. Пра гэта вечарам 27 мая заявіў журналістам міністр энергетыкі РФ Сяргей Шматко.

Некалькімі гадзінамі раней прэзідэнт Беларусі падчас рабочай паездкі ў Магілёў заявіў: «Вось калі яны (Расія. — БелаПАН.) скажуць, што будуць па ўнутраных цэнах прадаваць газ у Беларусь — на роўных умовах і па ўнутрырасійскіх цэнах — мы не супраць, бярыце кантрольны пакет. Гэтак жа і па нафтаперапрацоўчых заводах. Танная нафта — добрыя ўмовы, але не бясплатна».

Каментуючы словы Лукашэнкі, кіраўнік Мінэнерга РФ заўважыў, што «пытанне 51% не вырашае сутнасці праблемы».

«Бо там беларусы забіралі частку прыбытку «Белтрансгаза»,

— цытуе міністра РІА Новости. Шматко нагадаў, што гэтая праблема звязана з унутрыкарпаратыўным кіраваннем пасля траншу, што пералічыў «Газпрам», які валодае 50% «Белтрансгаза».

Разам з тым расійскі міністр падкрэсліў, што гэтая тэма можа абмяркоўвацца. «Гэта добры, пазітыўны сігнал», але такія пытанні, паводле слоў Шматко, «павінны сур’ёзна абмяркоўвацца, трэба лічыць эканоміку пытання». «Гэтыя пытанні трэба вырашаць у межах Адзінай эканамічнай прасторы», — мяркуе кіраўнік Мінэнерга РФ.

Зараз «Газпрому» ў СП «Белтрансгаз» належаць 50%.

У адпаведнасці з чатырохгадовым кантрактам паміж «Газпромом» і «Белтрансгазам», Беларусь з 2011 года павінна аплачваць 100% роўнадаходнай сярэднееўрапейскай цаны на газ — за вылікам экспартнай пошліны і транспартных выдаткаў.

Паводле інфармацыі «Газпрома», кантрактная цана на газ для Беларусі складае 169 даляраў за тысячу кубаметраў, аднак Беларусь плаціць 150 даляраў, з‑за чаго ўзнікла запазычанасць, якая дасягнула, паводле звестак «Газпрома», да 1 мая 192 млн. даляраў.

Афіцыйны прадстаўнік «Газпрома» Сяргей Купрыянаў пакуль устрымаўся ад каментарыяў з нагоды прапановы Лукашэнкі. Раней расійскі віцэ‑прэм’ер Ігар Сечын выказаў упэўненасць у тым, што Мінск выканае свае кантрактныя абавязацельствы па цане закупкі газу, і сказаў, што Расія наўрад ці пойдзе на абмежаванне паставак газу Беларусі.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінэнерга РФ лічыць цікавымі прапановы Аляксандра Лукашэнкі перадаць Расіі кантрольны пакет акцый газатранспартнага прадпрыемства «Белтрансгаз» у абмен на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика