На таргах БВФБ курс даляра ЗША знізіўся на 2 рублі. 21.by

На таргах БВФБ курс даляра ЗША знізіўся на 2 рублі

28.05.2010 13:43 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў, што прайшлі 28 мая, знізіўся на 2 рублі і склаў 2.998 рублёў.

Паводле звестак БВФБ, у таргах далярам бралі ўдзел 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 22 млн. 974 тыс. (попыт — 22 млн. 973 тыс., прапанова — 24 млн. 755 тыс.).

У таргах расійскім рублём бралі ўдзел 27 банкаў. Курс узрос на 1,16 рубля да 98,31 рубля. Аб’ём таргоў склаў 356 млн. 794 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 367 млн. 779 тыс., прапанова — 356 млн. 794 тыс.).

У таргах еўра ўзялі ўдзел 23 банкі. Аб’ём здзелак склаў 15 млн. 158 тыс. (попыт — 15 млн. 164 тыс., прапанова — 3 млн. 692 тыс.), а курс узрос на 13 рублёў да адзнакі 3.698 рублёў за еўра.

У дачыненні да валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,49% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.029,18 рубля супраць 1.024,15 рубля днём раней.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка ўмацаваўся на 0,68%. Пры гэтым да долара ЗША курс знізіўся на 4,72%, да расійскага рубля — на 3,86%, да еўра — умацаваўся на 9,92%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў дачыненні да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.


БелаПАН

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў, што прайшлі 28 мая, знізіўся на 2 рублі і склаў 2.998 рублёў. Паводле звестак БВФБ, у таргах далярам бралі ўдзел 26 банкаў....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика